Мікалай Усцімавіч Чурсін

Мікалай Усцімавіч Чурсін (нар. 1 студзеня 1947, п. Прыморскі, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык.

Мікалай Усцімавіч Чурсін
Нараджэнне 1 студзеня 1947(1947-01-01) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў п. Прыморскі Чалябінскай вобласці РСФСР.

Скончыў Магнітагорскі горна-металургічны інстытут, інжынер-будаўнік. Працоўную дзейнасць пачаў прасаўшчыком завода металаканструкцый у Магнітагорску. Пасля службы ва Узброеных Сілах працаваў майстрам, старшым майстрам, начальнікам цэха, начальнікам вытворчага аддзела, галоўным інжынерам завода металаканструкцый у Магнітагорску. З’яўляўся дырэктарам завода трубчастых будаўнічых канструкцый, другім сакратаром гаркама КПСС Першаўральска. Быў намеснікам дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам завода лёгкіх металаканструкцый у Маладзечне. З 1995 года займаў пасаду старшыні Маладзечанскага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1]. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі[2].

Узнагароды правіць

Зноскі