Куфэрак Віленшчыны

(Пасля перасылкі з Куфэрак Віленшчыны (2000))

«Куфэ́рак Ві́леншчыны» — гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся з кастрычніка 2000 года ў Маладзечне на беларускай мове неперыядычна.

«Куфэрак Віленшчыны»
Тып часопіс
Галоўны рэдактар Міхась Казлоўскі
Заснавана 2000
Мова беларуская

Змяшчаў матэрыялы, прысвечаныя краязнаўству, гісторыі, фальклору, этнаграфіі, станаўленню асветы на Віленшчыне, прапагандаваў творчасць мясцовых пісьменнікаў і мастакоў. Кожны нумар прысвечаны пэўнай гістарычнай асобе або роду Віленшчыны[1].

Рэдактар-выдавец — Міхась Казлоўскі.

З 2000 па 2008 год выйшла 13 нумароў. У 2012 годзе выйшаў 14-ы нумар[2]. У 2013 годзе надрукаваны 15-ы нумар часопіса[3].

На думку Аляксандра Пашкевіча, многія з матэрыялаў краязнаўчага часопіса можна таксама выкарыстоўваць у акадэмічнай навуцы[4].

Зноскі

  1. ЭГБ 2003.
  2. Выйшаў альманах «Куфэрак Віленшчыны», прысвечаны Юльяну Сергіевічу. Новы Час (4 чэрвеня 2012). Праверана 30 верасня 2021.
  3. КМ.. Свежы «Куфэрак Віленшчыны» — памяці Таццяны Сапач. Наша Ніва (29 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2020. Праверана 30 верасня 2021.
  4. Пашкевіч А. Галасы забытых людзей // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 10.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць