Гульні краін СНД 2023
II Гульні краін СНД — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прайшлі з 4 па 14 жніўня 2023 года ў Беларусі[1][2]. Усяго падчас гульняў разыгрываліся 246 камплектаў медалёў у 20 відах спорту.
Гульні праходзілі ў адкрытым фармаце, гэта значыць іх удзельнікамі маглі стаць прадстаўнікі краін, якія не ўваходзяць у СНД. Гэтым скарысталіся 13 дзяржаў[3].
Сімвалы і атрыбуты
правіць13 сакавіка 2023 года на пасяджэнні аргкамітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі міжнародных спартыўных спаборніцтваў зацвердзілі талісман і лагатып II гульняў краін СНД. Іх распрацоўкай займаўся Нацыянальны алімпійскі камітэт[4].
Лагатып спаборніцтва аб’яднаў традыцыйныя элементы — васьміканцовая зорка, якая расквітае ў васілёк — адзін з даўніх сімвалаў Беларусі. Лагатып выкананы пераважна ў сінім і блакітным — васільковых колерах, а таксама ў ім увасоблены і іншыя колеры алімпійскіх кольцаў — чорны, чырвоны, жоўты, зялёны[5][6].
Талісманам гульняў абраная рысь па імені Рыся. Узоры на целе талісмана натхнёныя творчасцю беларускай мастачкі Алены Кіш, якія адсылаюць да стылю народных размаляваных насценных дываноў[5][6].
Віды спорту
правіцьСпаборніцтвы прайшлі па 20 відах спорту, у адпаведнасці са стандартамі сучаснай праграмы Летніх Алімпійскіх гульняў[7][8]:
Гарады правядзення
правіць- Мінск — лёгкая атлетыка, валейбол, гімнастыка мастацкая, стральба кулявая, пляжны футбол, баскетбол 3х3 (стрытбол), сучаснае пяцібор’е, міні-футбол
- Брэст — гандбол, плаванне
- Віцебск — тайландскі бокс
- Гомель — дзюдо[9]
- Гродна — хакей на траве, цяжкая атлетыка
- Магілёў — стральба з лука, каратэ
- Барысаў — міні-футбол
- Жлобін — самба[10]
- Маладзечна — пляжны валейбол
- Орша — бокс
- Салігорск — спартыўныя барацьба (вольная барацьба, барацьба грэка-рымская, барацьба жаночая)
Медальны залік гульняў
правіцьКраіна | Золата | Срэбра | Бронза | Разам |
Расія | 149 | 89 | 50 | 288 |
Беларусь | 48 | 78 | 110 | 236 |
Узбекістан | 28 | 25 | 53 | 106 |
Азербайджан | 10 | 17 | 35 | 62 |
Казахстан | 7 | 14 | 32 | 53 |
Арменія | 2 | 2 | 4 | 8 |
Кыргызстан | 1 | 8 | 18 | 27 |
Таджыкістан | 1 | 3 | 9 | 13 |
В’етнам | 0 | 5 | 2 | 7 |
Туркменістан | 0 | 3 | 15 | 18 |
Іран | 0 | 1 | 1 | 2 |
Манголія | 0 | 1 | 0 | 1 |
Егіпет | 0 | 0 | 4 | 4 |
Куба | 0 | 0 | 1 | 1 |
Ліван | 0 | 0 | 0 | 0 |
ААЭ | 0 | 0 | 0 | 0 |
Пакістан | 0 | 0 | 0 | 0 |
Бахрэйн | 0 | 0 | 0 | 0 |
Малайзія | 0 | 0 | 0 | 0 |
Кувейт | 0 | 0 | 0 | 0 |
Аман | 0 | 0 | 0 | 0 |
Венесуэла | 0 | 0 | 0 | 0 |
Станам на 13 жніўня 2023 года каманды Лівана, ААЭ, Пакістана, Бахрэйна, Малайзіі, Кувейта, Амана і Венесуэлы заставаліся без медалёў[11].
Заўвагі
правіць- ↑ II игры стран СНГ пройдут в Беларуси с 3 по 15 августа 2023 года (руск.). cis.minsk.by (29 красавіка 2022). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 мая 2023 года № 134 «О подготовке и проведении II Игр стран СНГ 2023 года» (руск.). etalonline.by (13 мая 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ II Игры стран СНГ: страны-участницы (руск.). belta.by (4 жніўня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ Никита Гребенников. НОК Беларуси показал талисман и логотип II Игр стран СНГ (руск.). belarus2023games.by (14 сакавіка 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ а б Символика игр (руск.)(недаступная спасылка). belarus2023games.by. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ а б II Игры стран СНГ в Беларуси (руск.). belarus.by. Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ Виды спорта (руск.)(недаступная спасылка). belarus2023games.by. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ Медали, четыре комплекта формы и талисмана II Игр стран СНГ Рысика презентовали в Минске (руск.). belta.by (5 ліпеня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ II Игры стран СНГ в Гомеле. Главные новости .
- ↑ В Жлобине 12 августа стартуют соревнования по самбо в рамках II Игр стран СНГ .
- ↑ Медальный зачет (руск.)(недаступная спасылка). belarus2023games.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 14 мая 2023.
- Афіцыйны раздзел на сайце БелТА
- II Гульні краін СНД 2023 у Telegram
- II Гульні краін СНД 2023: краіны-ўдзельніцы
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень першы
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень другі
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень трэці
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень чацвёрты
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень пяты
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень шосты
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень сёмы
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень восьмы
- ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень дзявяты
- Урачыстая цырымонія закрыцця II гульняў краін СНД у "Мінск-Арэне"
- Урачыстая цырымонія закрыцця II гульняў краін СНД у Беларусі