Каратэ́до (яп.: 空手道 у перакладзе «шлях пустой рукі») — японскае мастацтва самаабароны без зброі ад узброенага праціўніка[1], якое было аформленае ў 1920-я гады, пачаткова пад назвай тодэ Фунакосi Гіцінам (Тамінакосі) з вострава Акіна́ва[2]. КАРАТЭКА(яп.: 空手家|karateka, «практыкуючы каратэ»). З 2020 года — алімпійскі від спорту[3].

На пачатковым этапе каратэ прадстаўляла сабой сістэму рукапашнага бою, якая прызначалася толькі для самаабароны. Сёння каратэ набыло вялікую вядомасць дзякуючы паказальным выступам, дэманструючым тамэсівары. Так, вельмі дасведчаныя майстры могуць раскалоць кулаком груду лёду, ударам нагі разнесці ў трэскі брус з хваёвай драўніны таўшчынёй 15 см, разбіць локцем або галавой чаркі дахавай чарапіцы[4] (тым не менш разбіванне прадметаў дэманструе толькі фізічную сілу і не з’яўляецца паказчыкам майстэрства). У адрозненне ад іншых адзінаборстваў Японіі, (джыу-джытсу, дзюдо), якія выкарыстоўваюць барацьбу, правядзенне рознага роду кідкоў, затрымальных захопаў і задушлівых прыёмаў, ў каратэ ступень непасрэднага кантакту паміж удзельнікамі сутычкі мінімальная, а для знішчэньня суперніка выкарыстоўваюцца дакладна нацэленыя магутныя ўдары рукамі і нагамі, якія наносяцца ў жыццёва важныя кропкі яго цела[4][5].

Спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца па двух праграмах каратэ: кумітэ (вольны спарынг) і ката (фармалізаваная паслядоўнасць рухаў, звязаных прынцыпамі вядзення паядынку з уяўным праціўнікам)[6].


Зноскі

  1. Культуралогія: Энцыкл. давед. / Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0277-6 — Старонка 158.
  2. Мілкоўскі, С.110—114.
  3. Карате включено в программу Олимпийских игр Советский Спорт, 4 августа 2016
  4. 4,0 4,1 Каратэ. Кругосвет. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013.
  5. Encyclopædia Britannica Online, s. v. «karate», accessed May 17, 2013
  6. Карате // Большая российская энциклопедия. — 2009. — Т. 13. — ISBN 978-5-85270-344-6.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Милковский Е. Искусство спортивной борьбы Японии [Jerzy Milkowski. Sztuki i sporty walki Dalekiego Wschodu. Warszawa : Sport i Turystyka, 1988] / Пер. с польск. И. И. Лучица-Федорца. — Мн. : Полымя, 1991. — 175 с.: ил. ISBN 5-345-00296-7