Летнія Алімпійскія гульні 2020

Гульні XXXII Алімпіяды мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе. 24 сакавіка 2020 года Алімпійскія гульні былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[1]. Гульні ўрачыста адкрыліся 23 ліпеня 2021 года і доўжыліся цягам двух тыдняў.

XXXII летнія Алімпійскія Гульні
Горад-арганізатар Токіа
Краіны-ўдзельніцы 205 (ацэнкава)
Колькасць атлетаў 12 500 (ацэнкава)
Разыгрываецца медалёў 297
Цырымонія адкрыцця 23 ліпеня 2021
Адкрываў
Цырымонія закрыцця 8 жніўня 2021
Алімпійскі агонь
Алімпійская клятва
Стадыён Нацыянальны Алімпійскі стадыён Токіа

Выбары горадаПравіць

У галасаванні, якое адбывалася 7 верасня 2013 года ў Буэнас-Айрэсе, удзельнічалі Мадрыд (Іспанія), Стамбул (Турцыя) і Токіа (Японія). У вырашальным раундзе першынстваваў Токіа, супернікам якога быў Стамбул.

Віды спортуПравіць

У праграму Алімпійскіх Гульняў-2020 года ўключылі пяць новых відаў спорту. Спаборніцтвы па сёрфінгу, скалалазанні і скейтбордынгу ўключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у якасці дадатковых відаў спорту разам з бейсболам/софтболам і каратэ. Такое рашэнне было прынята ў рамках 129 сесіі камітэта ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе.

УдзельнікіПравіць

11656 атлетаў прадстаўлялі 206 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Прадстаўленыя Нацыянальныя алімпійскія камітэты

КаляндарПравіць

 ●  Цырымонія адкрыцця   ● Кваліфікацыя спаборніцтваў    Фіналы спаборніцтваў  ПВ  Паказальныя выступленні  ●  Цырымонія закрыцця
Ліпень/Жнівень 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 1 2 3 4 5 6 7 8 Камплекты медалёў
  Цырымоніі
  Акадэмічнае веславанне 2 4 4 4 14
  Бадмінтон 1 1 1 2 5
  Баскетбол 1 1 2
  Баскетбол 3х3 2 2
  Бейсбол 1 1
  Бокс 2 1 1 1 4 4 13
  Барацьба 3 3 3 3 3 3 18
  Веласпорт 1 1 1 1 2 2 2 1 2 1 2 2 1 3 22
  Воднае пола 1 1 2
  Валейбол 1 1 2
  Пляжны валейбол 1 1 2
  Гандбол 1 1 2
  Гольф 1 1 2
  Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 1 1 4 4 4 16
  Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 1 15
  Каратэ 3 3 2 8
  Конны спорт 1 1 2 1 1 6
  Лёгкая атлетыка 1 3 4 5 6 5 8 8 7 1 48
  Настольны тэніс 1 1 1 1 1 5
  Парусны спорт 2 2 2 2 2 10
  Плаванне 4 4 4 5 5 4 4 5 1 1 37
  Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
  Скачкі на батуце 1 1 2
  Рэгбі-7 1 1 2
  Сёрфінг 2 2
  Сінхроннае плаванне 1 1 2
  Скейтбордынг 1 1 1 1 4
  Сучаснае пяцібор’е 1 1 2
  Сафтбол 1 1
  Спартыўная гімнастыка 1 1 1 1 4 3 3 ПВ 14
  Спартыўнае скалалазанне 1 1 2
  Стральба 2 2 2 2 2 1 2 2 15
  Стральба з лука 1 1 1 1 1 5
  Тэніс 1 1 3 5
  Трыатлон 1 1 1 3
  Тхэквандо 2 2 2 2 8
  Цяжкая атлетыка 1 2 1 2 1 2 1 2 1 1 14
  Фехтаванне 2 2 2 1 1 1 1 1 1 12
  Футбол 1 1 2
  Хакей на траве 1 1 2
  Мастацкая гімнастыка 1 1 2
Камплекты медалёў 11 18 21 22 23 17 21 21 25 22 24 17 27 23 34 13 339
Ліпень/Жнівень  21  22  23  24  25  26  27 28 29 30 31 01 02 03 04 05 06 07 08


Першай алімпійскай чэмпіёнкай гульняў стала прадстаўніца стральбы з Кітая Ян Цянь. У дысцыпліне «пнеўматычная вінтоўка» (адлегласць 10 метраў) яна паказала вынік 251,8 бала, усталяваўшы новы рэкорд Алімпійскіх гульняў[2].

ІнцыдэнтыПравіць

1 жніўня беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезці з Токіа ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і паведаміла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Спартсменку выключылі з алімпійскай каманды пасля выступлення з крытыкай трэнерскага складу ва ўласным Instagram, паколькі яе паставілі бегчы эстафету 4×400 метраў, хоць на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 метраў (перад тым беларусак Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысціну Мулярчык не дапусцілі да эстафеты з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб). Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісеевіча. У выніку беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам».

Крысціна Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь не вернецца, бо баіцца пераследу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе атрымала гуманітарную візу. 5 жніўня прыбыла ў Варшаву. 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартсменаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю трэнераў Артура Шумака і Юрыя Маісеевіча[3].

Цырымонія закрыццяПравіць

 
Цырымонія закрыцця

Цырымонія закрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 8 жніўня 2021.

Зноскі