Instagram (чытаецца — Інстаграм) — бясплатная праграма абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, якая дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетак[4]. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камеры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотапраграм выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.
Тып | фота і відэа-праграма з элементамі сацыяльнай сеткі |
---|---|
Аўтар | Kevin Systrom[d] і Mike Krieger[d] |
Распрацоўшчык | Instagram, Inc. |
Напісана на | Python |
Аперацыйная сістэма |
iOS 6.0 або навейшая, Android 2.2 або навейшая, Windows Phone 8.0 або навейшая |
Мовы інтэрфейсу | англійская, галандская, іспанская, італьянская, карэйская, нямецкая, спрошчаная кітайская, французская, афрыкаанс (бурская), грэчаская, дацкая, інданезійская, малайская, нарвежская (букмал), польская, партугальская, руская, тагальская, тайская, традыцыйная кітайская, турэцкая, фінская, чэшская, шведская, японская |
Першы выпуск | 6 кастрычніка 2010 |
Апошняя версія |
Android: 6.17.1[1] (11 сакавіка 2015 года) iOS: 6.4.1[2] (17 снежня 2014 года) Windows Phone 8: 0.4.2.0[3] (22 сакавіка 2014 года) |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] і бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d] |
Сайт | instagram.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэтая праграма сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна.
У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампаніі[5].
Гісторыя
правіцьРаспрацоўка Instagram пачалася ў Сан-Францыска, калі Кевін Сістрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфіі[6]. Праграма з’явілася ў App Store кампаніі Apple 6 кастрычніка 2010 года.
Неўзабаве пасля выпуску праграмы да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасці менеджара супольнасці. У лістападзе 2010 года каманда папоўнілася Шэйнам Суіні — інжынерам праекту, а ў жніўні 2011 года — Джэсікай Золман як ІТ-евангелісткай супольнасці.
У студзені 2011 года да праграмы былі дададзены хэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фотаздымкі[7].
У верасні 2011 года была выпушчана версія праграмы 2.0, у якой з’явіліся жывыя фільтры, імгненная змена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокага разрознення, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены значок[8]. У красавіку 2012 года была выпушчана версія праграмы для платформы Android[9], якое за суткі было спампавана больш за мільён разоў[10].
9 красавіка 2012 г. Facebook абвясціў пра набыццё мабільнай фотапраграмы Instagram за 1 млрд долараў. Уладальнікам гэтага фатасервісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў долараў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцый. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў долараў[11]. У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram з’явілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.
У жніўні 2012 кожную секунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 каментарый. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін у месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым у Твітэры.[12]
У канцы 2012 года Instagram анансаваў змену правілаў карыстальніцкага дагавора. Сярод новаўвядзенняў павінны быў з’явіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстанне фатаграфій, што запампоўваюць яго карыстальнікі, у тым ліку ў рэкламных мэтах.[13] Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадстве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў па аўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па звестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25 % карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасць знізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкага дагавора, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразуметыя.
У красавіку 2013 года Instagram паведаміў аб пачатку ўкаранення сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасць наладжваць сістэму апавяшчэнняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватнымі[14].
У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасць запісу відэа даўжынёй да 15 секунд.
8 жніўня 2013 з’явілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «У Кантакце»[15].
Маштабы
правіцьДа снежня 2010 года ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 года — ужо пяць мільёнаў. Да верасня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаў[16]. Пад канец лютага 2013 года Instagram абвясціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.
Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфій у ліпені 2012 года, у жніўні гэта колькасць дасягнула 150 мільёнаў.
Фінансаванне
правіць5 сакавіка 2010 года, падчас працы над праграмай Burbn, Кевін Сістром закрыў раўнд фінансавання ў памеры 500 000 долараў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 года было абвешчана, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў долараў ад розных інвестараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсея, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д’Анджэла.
Узнагароды
правіць- У студзені 2011 года Instagram заняў другое месца ў намінацыі «Найлепшая мабільная праграма» ў конкурсе 2010 TechCrunch Crunchies[17].
- У маі 2011 года часопіс Fast Company паставіў CEO Кевіна Сістрама на 66-е месца ў спісе «100 самых крэатыўных людзей у бізнесе ў 2011 годзе»[18].
- У чэрвені 2011 года часопіс Inc уключыў заснавальнікаў Сістрама і Крыгера ў спіс «30 тых, каму няма 30»[19].
- У верасні 2011 года Instagram выйграў у намінацыі «Найлепшая мясцовая праграма» ў конкурсе SF Weekly Web Awards[20].
- У 2011 годзе Састром і Крыгер з’явіліся на вокладцы вераснёўскага выпуску часопіса 7×7[21].
- У снежні 2011 года Apple выбрала Instagram «праграмай года для iPhone»
Instagram прылады і сэрвісы
правіцьПапулярнасць праграмы справакавала з’яўленне мноства распрацовак, так ці інакш звязаных з Instagram. У якасці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прылад, прызначаных для працы з Instagram.
Першым з такіх прылад з’яўляецца Instagram Socialmatic Camera — камера, дызайн якой выкананы ў стылі значка Instagram. Камера дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама ў момант раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесці Instagram у рэальны свет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі не толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцці[22]. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі і Polaroid, якія можна будзе набыць ужо ў 2013 годзе, будуць мець два аб’ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-прынтар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум, 3G модуль, а таксама абсталяваны WiFi і Bluetooth.[23]
Другой прыладай з’яўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выканана ў стылістыцы значка Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram уліковага запісу.
Таксама з’яўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магніты, падушкі, майкі, палотны і інш.
Праграмы
правіць- Instamap — гэта праграма, якая дазваляе знайсці Instagram фатаграфіі па зададзеным геаграфічным месцазнаходжанні або хэштэгу. Вынік можа быць адлюстраваны ў выглядзе галерэі або карты;
- 100 Cameras in 1 — праграма для iPhone, якая дазваляе накладваць яшчэ больш эфектаў на фатаграфіі з Instagram.
- Statigr.am — бясплатная праграма, якая дазваляе праглядаць статыстыку пра ўліковы запіс Instagram, уключаючы інфармацыю пра падпісчыкаў, лайкі і каментарыі;
- 4 K Stogram — бясплатная праграма з адкрытым кодам, якая дазваляе спампоўваць фатаграфіі Instagram на PC, Mac або Linux.
Аналагі
правіць- BeautyBeat — праграма, якая дазваляе запампаваць свой відарыс, апрацаваць фільтрамі і падзяліцца з сябрамі вынікам.
Зноскі
- ↑ Instagram - Праграмы на Google Play . Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Instagram для iPhone, iPod touch і iPad у iTunes App Store . Праверана 21 снежня 2014.
- ↑ Instagram для Windows Phone 8 у краме Windows Phone . Праверана 21 снежня 2014.
- ↑ Dan Frommer Here’s How To Use Instagram (англ.)
- ↑ Emil Protalinski Facebook buying Instagram for $300 million, 23 million shares (англ.)
- ↑ Systrom, Kevin What is the history of Instagram (англ.)
- ↑ Introducing Hashtags on Instagram Архівавана 23 жніўня 2012. (англ.)
- ↑ Introducing Instagram v2.0 Архівавана 22 жніўня 2012. (англ.)
- ↑ Instagram стала даступная ўладальнікам Android-смартфонаў (руск.)
- ↑ Приложение Instagram для Android менее чем за сутки скачано 1 млн раз (руск.)
- ↑ Facebook раскрыў падрабязнасці здзелкі па куплі Instagram (руск.)
- ↑ Instagram ў СоцКаталогу Архівавана 13 ліпеня 2020. (руск.)
- ↑ webcitation.org/6DbgYYUfJ Julianne Pepitone Instagram can now sell your photos for ads (англ.)
- ↑ Instagram даў сваім карыстальнікам новыя магчымасці(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Горад у прамым эфіры Архівавана 10 верасня 2013. (руск.)
- ↑ Почти фотограф. Instagram сделал на Android (руск.)
- ↑ Congratulations Crunchies Winners!. TechCrunch: The Crunchies Awards (англ.)
- ↑ The 100 Most Creative People in Business in 2011. FastCompany (англ.)
- ↑ Christine Lagorio Kevin Systrom and Mike Krieger, Founders of Instagram (англ.)
- ↑ Jake Swearingen SF Weekly Web Awards 2011: We Have Some Winners! (англ.)
- ↑ The Hot 20 2011 (англ.)
- ↑ Instagram Socialmatic Camera — новая эра сацыяльных сетак (англ.)
- ↑ Instagram Socialmatic Camera Polaroid (англ.)
Спасылкі
правіць- Instagram.com (англ.)