iPad
iPad[10] — планшэтны камп’ютар, які выпускаецца кампаніяй Apple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ў Сан-Францыска Стывам Джобсам 27 студзеня 2010 года. Старт продажаў адбыўся ў Нью-Ёрку на Пятай авеню 3 красавіка 2010 года.[11] 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення — iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай «The new iPad». Яна павінна з’явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.
Распрацоўшчык | Эпл |
---|---|
Вытворца | Foxconn[1][2] для Apple |
Тып | Планшэтны медыя плэер/ПК |
Дата выхаду |
Мадэль з Wi-Fi (ЗША): 3 красавіка 2010[3] Мадэль з Wi-Fi+3G (ЗША): 30 красавіка 2010[4] Абедзве мадэлі (міжнародныя): 28 мая 2010[5] |
Аперацыйная сістэма | Apple iOS 5.1 — з 7 сакавіка 2012 год |
Харчаванне | Перазараджваемы незамяняльны Літый-палімерны акумулятар; |
ЦП |
iPad: 1 GHz Apple A4 iPad 2: 1 GHz двух'ядзерны Apple A5 The new iPad: A5X двух'ядзерны; верагодна 1 ГГц. |
Сталая памяць |
Флэш-памяць 16, 32, і 64 GB |
Аператыўная памяць |
iPad: 256 МБ DDR SDRAM[6], The new iPad: верагодна, 1024 МБ. |
Дысплей |
1024×768 пікселяў, XGA, 132 ppi, Суадносіны бакоў экрана 4:3, Святлодыёдная падсвятленне, IPS LCD дысплей, 9,7 (дыяганаль), The new iPad: 2048x1536 пікселяў[7] |
Увод | Сэнсарны экран з падтрымкай Мультытач, Гарнітура, Акселерометр, лічбавы компас, гіраскоп (iPad 2) |
Камера |
iPad: не iPad 2: ёсць (франтальная (0.3 Mpx) і задняя (0.9 Mpx)), здымка 720p відэа[8] |
Інтэрфейсы |
Wi-Fi (802.11a/b/g/n), Bluetooth 2.1+EDR, Wi-Fi+3G мадэль таксама ўключае: A-GPS, Micro-sim slot, Quad-band, GPRS/EDGE, Tri-band UMTS HSDPA |
Анлайн-сэрвіс | iTunes Store, App Store, MobileMe, iBookstore |
Памеры |
9.56 in (24.3 cm) (h) |
Вага |
Wi-Fi model: 1.5 lb (680 g) Wi-Fi+3G: 1.6 lb (730 g)[9] |
Related articles | iPod touch, iPhone |
Сайт | apple.com/ipad |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Apple iPad з’яўляецца класічным прыкладам планшэтных камп’ютараў і прынцыпова адрозніваецца ад персанальных камп’ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць планшэты да прылад посткамп’ютарнай эпохі, якія з’яўляюцца больш простымі і зразумелымі, чым звыклыя персанальныя камп’ютары і з часам могуць выцесніць ПК з ІТ-рынка[12][13].
На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2 Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва для прылад посткамп’ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп’ютараў. Гэта не той шлях, які выбірае Apple — насамрэч, будучыня за посткамп’ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»[14].
Пастаўшчыкі кампанентаў
правіцьСярод пастаўшчыкоў кампанентаў для новай прылады называліся кампаніі LG і Chimei Innolux Corp., якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі дысплеяў (10 млн штук), а таксама Samsung, з якой складзены кантракт на пастаўку дадатковых 3 млн экранаў[15]. Апошняя, акрамя таго, магчыма, з’яўляецца вытворцам працэсара. Зборкай прылады займаецца тайванская Hon Hai Precision Industry Co. (Foxconn)[16].
Кошт і пачатак паставак
правіць16GB | 32GB | 64GB | |
---|---|---|---|
Wi-Fi | $499 | $599 | $699 |
Wi-Fi + 3G + GPS | $629 | $729 | $829 |
У ЗША продажы планшэта iPad з Wi-Fi пачаліся 3 красавіка 2010 года[18]. Продажы iPad з Wi-Fi і 3G стартавалі пазней — мадэлі з’явіліся на прылаўках 30 красавіка 2010 года (у ЗША)[4].
Пачатак міжнародных продажаў iPad (у Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Іспаніі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі) адбыўся 28 мая 2010 года[5][19]. Таксама кампанія заявіла, што плануе пачаць продажы планшэтнага камп’ютара ў Аўстрыі, Бельгіі, Ганконгу, Ірландыі, Люксембургу, Мексіцы, Нідэрландах, Новай Зеландыі і Сінгапуры ў ліпені.
Кошт мадэляў iPad для міжнароднага продажу[19]:
16GB | 32GB | 64GB | |
---|---|---|---|
Wi-Fi | €479 Europe, £429 U.K., $549 Canadian, $629 Australian | €579 Europe, £499 U.K., $649 Canadian, $759 Australian | €679 Europe, £599 U.K., $749 Canadian, $879 Australian |
Wi-Fi + 3G + GPS | €579 Europe, £529 U.K., $679 Canadian, $799 Australian | €679 Europe, £599 U.K., $779 Canadian, $928 Australian | €779 Europe, £699 U.K., $879 Canadian, $1,049 Australian |
Асаблівасці
правіцьУ мадэлях iPad Wi-Fi+3G прысутнічае модуль GPS-прыёмніка, які можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў рэжыме A-GPS[20]. Акрамя таго, замест звычайнай SIM-карты выкарыстоўваецца карта фармату Micro-SIM.
Адмыслова для iPad выпушчаны адаптаваны офісны пакет iWork і адкрыты новы аддзел у iTunes Store, даступны праз сістэмны дадатак App Store.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Wintek May Be Behind Delayed iPad Launch | News | The Mac Observer
- ↑ Is iPad Sold Out?
- ↑ Прэс-рэліз Apple: iPad Available in US on April 3
- ↑ а б Прэс-рэліз Apple: iPad Wi-Fi + 3G Models Available in US on April 30
- ↑ а б Прэс-рэліз Apple: iPad Available in Nine More Countries on May 28
- ↑ http://www.ifixit.com/Teardown/iPad-Teardown/2183/2 teardown of production iPad
- ↑ Apple выпусціла новы iPad. Сотовик, 7.03.2012.
- ↑ Apple - iPad 2 - View the technical specifications for iPad 2
- ↑ Тэхнічныя спецыфікацыі iPad
- ↑ перадаецца як «айпэ́д»
- ↑ vesti.ru: iPad выходзіць у народ
- ↑ Сайт Webcrunch.ru: «Стыў Джобс пра Flash, iPad і посткамп’ютарную эру» Архівавана 3 снежня 2010. — 11.06.2010.
- ↑ Сайт Rosinvest.com: «Рэй Озі папярэдзіў Microsoft пра пачатак „посткамп’ютарнага свету“»(недаступная спасылка) — 26.10.2010.
- ↑ Сайт Deepapple.com: «IPad 2: белае і чорнае па Стыве Джобсу» — 03.03.2011.
- ↑ Kim Yoo-chul (18 сакавіка 2010). Samsung Gets Big Order for iPad Displays. The Korea Times.
- ↑ Taiwan-based component makers doubt iPad production delay rumors
- ↑ Clearance iPad — Apple Store Архівавана 5 сакавіка 2011.
- ↑ Apple.com: iPad Available in US on April 3
- ↑ а б Apple announces iPad will launch in 9 more countries on May 28 [u]
- ↑ 28.01.2010 :: Уся праўда пра GPS у планшэтніку iPad
Спасылкі
правіцьApple iPad на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Apple iPad (англ.)
- Відэазапіс прэзентацыі iPad (англ.)