Лакалізацыя праграмнага забеспячэння

Лакалізацыя праграмнага забеспячэння — адаптацыя праграмнага прадукту да патрэбаў мясцовага рынку шляхам перакладу паведамленняў і праграмнай дакументацыі для дадзенай мовы, а таксама адаптаваць яго да правілаў граматыкі гэтай мовы: сартаванне літар у алфавіце, фармат адзінак вымярэння, фармат даты і г.д.

Лакалізацыя таксама прадугледжвае прывядзенне праграмнага прадукту ў адпаведнасць з законамі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, стандартамі, нормамі і правіламі, якія дзейнічаюць у краіне для якой праводзіцца лакалізацыя.

Для лакалізацыі ў англійскай мове часам ужываюць скарачэнне «L10n», дзе літары «L» і «n» — пачатак і заканчэнне слова Localization, а лічба 10 — колькасць літар паміж імі.

Лакалізацыя цесна звязана з паняццем інтэрнацыяналізацыі.