Раздзяляльнасць (камп’ютарная графіка)

камп'ютарная графіка
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Раздзяляльнасць, таксама ўжываюць разрознасць (разрозненне) і іншыя варыянты — велічыня, якая вызначае колькасць кропак (элементаў растравай выявы) на адзінку плошчы (ці адзінку даўжыні). Тэрмін звычайна ўжываецца да выяў у лічбавай форме, аднак яго можна ужываць, напрыклад, для апісання ўзроўню грануляцыі фотастужкі, фотапаперы ці іншага фізічнага носьбіта. Больш высокая раздзяляльнасць (больш элементаў) тыпова забяспечвае больш дакладнае адлюстраванне арыгінала. Іншай важнай характарыстыкай выявы з’яўляецца разраднасць колеравай палітры.

Як правіла, раздзяляльнасць у розных напрамках аднолькавая, што дае піксель квадратнай формы. Але гэта не абавязкова — напрыклад, гарызантальная раздзяляльнасць можа адрознівацца ад вертыкальнага, у выніку чаго элемент выявы (піксель) будзе не квадратным, а прамавугольным.

Раздзяляльнасць выявы

правіць

Памеры растравых выяў вызначаюць у колькасці пікселяў па гарызанталі і вертыкалі, напрыклад: 1600×1200. У дадзеным выпадку гэта азначае, што шырыня выявы складае 1600, а вышыня — 1200 кропак (такая выява складаецца з 1 920 000 кропак, прыкладна 2 мегапікселя). Колькасць кропак па гарызанталі і вертыкалі можа быць рознай для розных выяў. Выявы, як правіла, захоўваюцца ў выглядзе, максімальна прыдатным для адлюстравання экранамі манітораў — яны захоўваюць колер пікселяў у выглядзе патрабаванай яркасці свячэння выпраменьваючых элементаў экрана (RGB), і разлічаны на тое, што пікселі выявы будуць адлюстроўвацца пікселямі экрана адзін да аднаго. Гэта забяспечвае прастату вываду выявы на экран.

Пры вывадзе выявы на паверхню экрана ці паперы яна займае прамавугольнік пэўнага памеру. Для аптымальнага размяшчэння выявы на экране патрэбна ўзгадніць колькасць кропак у выяве, прапорцыі бакоў выявы з адпаведнымі параметрамі прылады адлюстравання. Калі пікселі выявы выводзяцца пікселямі прылады адзін да аднаго, памер будзе вызначацца толькі раздзяляльнасцю прылады вываду. Адпаведна, чым вышэй раздзяляльнасць экрана, тым больш кропак адлюстроўваецца на той жа плошчы і тым менш зярністай і больш якаснай будзе выява. Пры большай колькасці кропак, размешчаных на маленькай плошчы, вока не заўважае мазаічнасці малюнка. Слушна і адваротнае: малая раздзяляльнасць дазволіць воку заўважыць растр выявы («прыступкі»). Высокая раздзяляльнасць выявы пры малым памеры плоскасці прылады адлюстравання не дазволіць вывесці на яго ўсю выяву, альбо падчас вываду выява будзе «падганяцца», калі на кожны піксель прылады адлюстравання прыходзіцца некалькі пікселяў выявы, выніковы колер пікселя ўсярэдніваецца. Пры неабходнасці буйна адлюстраваць выяву невялікага памеру на выяве з вялікай раздзяляльнасцю даводзіцца вылічаць колеры прамежкавых пікселяў. Змяненне фактычнай колькасці пікселяў выявы завецца перадыскрэтызацыя (resampling), і для яе існуе цэлы шэраг алгарытмаў рознай складанасці.

Падчас вываду на паперу такія выявы перапрацоўваюцца пад фізічныя здольнасці прынтара: ажыццяўляецца колерааддзяленне, маштабаванне і растрэрызацыя дзеля вываду выявы фарбамі фіксаванага колеру і яркасці, даступнымі прыладзе друку. Прынтару для адлюстравання колераў рознай яркасці і адцення даводзіцца групаваць некалькі кропак меншага памеру даступных колераў, напрыклад адзін шэры піксель такой крынічнай выявы падчас друку падаецца некалькімі дробнымі чорнымі кропкамі на белым фоне паперы. У выпадках, якія не датычацца прафесійнай дадруковай падрыхтоўкі, гэты працэс ажыццяўляецца з мінімальным умяшаннем карыстальніка, у адпаведнасці з наладкамі прынтара і жаданым памерам адбітка. Выявы ў фарматах, якія атрымліваюцца ў выніку дадруковай падрыхтоўкі і разлічаныя на непасрэдны вывад прыладай друку, для паўнавартаснага адлюстравання на экране маюць патрэбу ў адваротным пераўтварэнні.

Большасць фарматаў графічных файлаў дазваляюць захоўваць даныя аб пажаданым маштабе для вываду на друк, гэта значыць аб пажаданай раздзяляльнасці ў dpi (англ.: dots per inch — гэтая велічыня кажа аб нейкай колькасці кропак на адзінку даўжыні, напрыклад 300 dpi азначае 300 пунктаў на адну цалю). Гэта выключна даведкавая велічыня. Як правіла, для атрымання раздрукоўкі фатаграфіі, якая прызначана для разглядання з адлегласці 20-30 сантыметраў, дастаткова раздзяляльнасці 300 dpi. З гэтага можна меркаваць, якога памеру адбітак можна атрымаць з наяўнай выявы ці якога памеру выяву трэба атрымаць, каб потым зрабіць адбітак патрэбнага памеру.

Напрыклад, трэба надрукаваць з раздзяляльнасцю ў 300 dpi выяву на паперы памерам 10×10 см. Пераклаўшы памер у цалі атрымаем 3,9×3,9 цаляў. Зараз, памножым 3,9 на 300 і атрымаем памер фатаграфіі ў пікселях: 1170×1170. Такім чынам, для друку выявы прымальнай якасці памерам 10×10 см памер крынічнай выявы павінен быць не менш 1170×1170 пікселяў.

Для пазначэння раздзяляльнасці розных працэсаў пераўтварэння выяў (сканаванне, друк, растэрызацыя і г. д.) выкарыстоўваюць наступныя тэрміны:

  • dpi (англ.: dots per inch) — колькасць кропак на цалю.
  • ppi (англ.: pixels per inch) — колькасць пікселяў на цалю.
  • lpi (англ.: lines per inch) — колькасць ліній на цалю, раздзяляльнасць графічных планшэтаў (дыгітайзераў).
  • spi (англ.: samples per inch) — колькасць сэмплаў на цалю; шчыльнасць дыскрэтызацыі (sampling density), у тым ліку раздзяляльнасць сканераў выяў (en:Samples per inch англ.)

Па гістарычным прычынам велічыні імкнуцца пераводзіць да dpi, хоць з практычнага пункту гледжання ppi больш адназначна характарызуе для спажыўца працэсы друку ці сканавання. Вымярэнне ў lpi шырока ўжываецца ў паліграфіі. Вымярэнне ў spi ужываецца для апісання ўнутраных працэсаў прылад ці алгарытмаў.

Значэнне разраднасці колеру

правіць

Для стварэння рэалістычнай выявы сродкамі камп’ютарнай графікі колер часам з’яўляецца важней (высокай) раздзяляльнасці, бо чалавечае вока ўспрымае выяву з большай колькасцю каляровых адценняў як болей праўдападобную. Выгляд выявы на экране наўпрост залежыць ад абранага відэарэжыму, аснову якога складаюць тры характарыстыкі: акрамя ўласна раздзяляльнасці (колькасці пунктаў па гарызанталі і вертыкалі), адрозніваюцца частата аднаўлення выявы (Гц) і колькасць адлюстравальных колераў (колерарэжым ці разраднасць колеру). Апошні параметр (характарыстыку) часта таксама называюць раздзяляльнасцю колеру, ці частата разроздзяляльнасці (частотнасць ці разраднасць гамы) колеру.

Суб’ектыўна розніца паміж 24- і 32-разрадным колерам незаўважная, таму што ў 32-разрадным уяўленні 8 разрадаў проста не ўжываюцца, палягчаючы адрасацыю пікселяў, але павялічваюць займаную выявай памяць, а 16-разрадны колер заўважна «грубейшы». У прафесійных лічбавых фотакамер, у сканераў (напрыклад, 48 ці 51 біт на піксель) больш высокая разраднасць апынаецца карыснай пры наступнай апрацоўцы фатаграфій: карэктаванні колераў, рэтушаванні і г. д.

Да вектарных выяў, у сілу прынцыпу адлюстравання выявы, паняцце раздзяляльнасці непрыдатнае.

Раздзяляльнасць прылады

правіць

Раздзяляльнасць прылады (inherent resolution) апісвае максімальная раздзяляльнасць выявы, якую можна атрымаць з дапамогай прылады уводу ці вываду.

  • Раздзяляльнасць прынтара звычайна ўказваюць у dpi.
  • Раздзяляльнасць сканера выяў указваецца ў ppi (колькасць пікселяў на адну цалю), а не ў dpi.
  • Раздзяляльнасць экрана манітора звычайна называюць памеры атрымальнай на экране выявы ў пікселях: 800×600, 1024×768, 1280×1024, маючы на ўвазе раздзяляльнасць адносна фізічных памераў экрана, а не эталоннай адзінкі вымярэння даўжыні, такой як 1 цаля. Для атрымання раздзяляльнасці ў адзінках ppi дадзеную колькасць пікселяў патрэбна падзяліць на фізічныя памеры экрана, напісаныя ў цалях. Дзвюма іншымі важнымі геаметрычнымі характарыстыкамі экрана з’яўляецца памер яго дыяганалі і суадносіны бакоў.
  • Раздзяляльнасць матрыцы лічбавай фотакамеры, гэтак жа як экрана манітора, характарызуецца памерам (у пікселях) атрымальных выяў, але ў адрозненні ад экранаў, папулярным стала ўжыванне не двух лікаў, а акругленай сумарнай колькасці пікселяў, адлюстраванай у мегапікселях. Казаць аб фактычнай раздзяляльнасці матрыцы можна толькі ўлічваючы яе памеры. Казаць аб фактычнай раздзяляльнасці атрыманых выяў можна толькі ў дачыненні да прыладаў вываду — экранаў і прынтараў, альбо ў дачыненні сфатаграфаваных прадметаў, з улікам іх перспектыўных скажэнняў падчас здымкі і характарыстык аб’ектыву.

Раздзяляльнасць экрана манітора

правіць

Для тыповых раздзяляльнасцяў манітораў, індыкатарных панэляў і экранаў прылад (inherent resolution) існуюць сталыя літарныя пазначэнні:

 
Дадзеная схема адлюстроўвае стандартныя раздзяляльнасці экрана, колер кожнага тыпа раздзяляльнасці ўказвае суадносіны бакоў экрана (напрыклад, чырвоны колер пазначае суадносіны, эквівалентна 4:3)
  • QVGA — 320×240 (4:3) — 76,8 кпікс,
  • SIF (MPEG1 SIF) — 352×240 (22:15) — 84,48 кпікс,
  • CIF (MPEG1 VideoCD) — 352×288 (11:9) — 101,37 кпікс,
  • WQVGA — 400×240 (5:3) — 96 кпікс,
  • [MPEG2 SV-CD] — 480×576 (5:6) — 276,48 кпікс,
  • HVGA — 640×240 (8:3) ці 320×480 (2:3) — 153,6 кпікс,
  • nHD — 640×360 (16:9) — 230,4 кпікс,
  • VGA — 640×480 (4:3) — 307,2 кпікс,
  • WVGA — 800×480 (5:3) — 384 кпікс,
  • SVGA — 800×600 (4:3) — 480 кпікс,
  • FWVGA — 854×480 (16:9) — 409,92 кпікс,
  • qHD — 960x540 (16:9) — 518,4 кпікс,
  • WSVGA — 1024×600 (128:75) — 614,4 кпікс,
  • XGA — 1024×768 (4:3) — 786,432 кпікс,
  • XGA+ — 1152×864 (4:3) — 995,3 кпікс,
  • WXVGA — 1200×600 (2:1) — 720 кпікс,
  • HD 720p — 1280×720 (16:9) — 921,6 кпікс,
  • WXGA — 1280×768 (5:3) — 983,04 кпікс,
  • SXGA — 1280×1024 (5:4) — 1,31 Мпікс,
  • WXGA+ — 1440×900 (8:5) — 1,296 Мпікс,
  • SXGA+ — 1400×1050 (4:3) — 1,47 Мпікс,
  • XJXGA — 1536×960 (8:5) — 1,475 Мпікс,
  • WSXGA (?) — 1536×1024 (3:2) — 1,57 Мпікс,
  • WXGA++ — 1600×900 (16:9) — 1,44 Мпікс,
  • WSXGA — 1600×1024 (25:16) — 1,64 Мпікс,
  • UXGA — 1600×1200 (4:3) — 1,92 Мпікс,
  • WSXGA+ — 1680×1050 (8:5) — 1,76 Мпікс,
  • Full HD 1080p — 1920×1080 (16:9) — 2,07 Мпікс,
  • WUXGA — 1920×1200 (16:10) — 2,3 Мпікс,
  • 2K — 2048x1080 (256:135) — 2,2 Мпікс,
  • QWXGA — 2048×1152 (16:9) — 2,36 Мпікс,
  • QXGA — 2048×1536 (4:3) — 3,15 Мпікс,
  • WQXGA — 2560×1440 (16:9) — 3,68 Мпікс,
  • WQXGA — 2560×1600 (8:5) — 4,09 Мпікс,
  • QSXGA — 2560×2048 (5:4) — 5,24 Мпікс,
  • WQSXGA — 3200×2048 (25:16) — 6,55 Мпікс,
  • QUXGA — 3200×2400 (4:3) — 7,68 Мпікс,
  • WQUXGA — 3840×2400 (8:5) — 9,2 Мпікс,
  • Ultra-HD — 4096×2160 (256:135)[1] — 8,8 Мпікс,
  • HSXGA — 5120×4096 (5:4) — 20,97 Мпікс,
  • WHSXGA — 6400×4096 (25:16) — 26,2 Мпікс,
  • HUXGA — 6400×4800 (4:3) — 30,72 Мпікс,
  • Super Hi-Vision — 7680×4320 (16:9) — 33,17 Мпікс,
  • WHUXGA — 7680×4800 (8:5) — 36,86 Мпікс.
Камп’ютарны стандарт / Назва прылады Раздзяляльнасць Суадносіны бакоў экрана Пікселі, сумарна
VIC-II multicolor, IBM PCjr 16-color 160×200 0,80 (4:5) 32 000
TMS9918, ZX Spectrum 256×192 1,33 (4:3) 49 152
CGA 4-color (1981), Atari ST 16 color, VIC-II HiRes, Amiga OCS NTSC LowRes 320×200 1,60 (8:5) 64 000
QVGA 320×240 1,33 (4:3) 76 800
Acorn BBC у 40-радковым рэжыме, Amiga OCS PAL LowRes 320×256 1,25 (5:4) 81 920
WQVGA 400×240 1.67 (15:9) 96 000
КГД (кантролер графічнага дысплея) ДВК 400×288 1.39 (25:18) 115 200
Atari ST 4 color, CGA mono, Amiga OCS NTSC HiRes 640×200 3,20 (16:5) 128 000
WQVGA Sony PSP Go 480×270 1,78 (16:9) 129 600
Вектор-06Ц, Электроника БК 512×256 2,00 (2:1) 131 072
466×288 1,62 (≈ 8:5) 134 208
HVGA 480×320 1,50 (15:10) 153 600
Acorn BBC у 80-радковым рэжыме 640×256 2,50 (5:2) 163 840
Amiga OCS PAL HiRes 640×256 2,50 (5:2) 163 840
Кантэйнер AVI (MPEG-4 / MP3), профіль Advanced Simple Profile Level 5 640×272 2,35 (127:54) (≈ 2,35:1) 174 080
Black & white Macintosh (9") 512×342 1,50 (≈ 8:5) 175 104
Электроника МС 0511 640×288 2,22 (20:9) 184 320
Macintosh LC (12")/Color Classic 512×384 1,33 (4:3) 196 608
EGA (у 1984) 640×350 1,83 (64:35) 224 000
HGC 720×348 2,07 (60:29) 250 560
MDA (у 1981) 720×350 2,06 (72:35) 252 000
Atari ST mono, Toshiba T3100/T3200, Amiga OCS, NTSC празрадковы 640×400 1,60 (8:5) 256 000
Apple Lisa 720×360 2,00 (2:1) 259 200
VGA (у 1987) і MCGA 640×480 1,33 (4:3) 307 200
Amiga OCS, PAL празрадковы 640×512 1,25 (5:4) 327 680
WGA, WVGA 800×480 1,67 (5:3) 384 000
TouchScreen у netbook’ах Sharp Mebius 854×466 1,83 (11:6) 397 964
FWVGA 854×480 1,78 (≈ 16:9) 409 920
SVGA 800×600 1,33 (4:3) 480 000
Apple Lisa+ 784×640 1,23 (49:40) 501 760
800×640 1,25 (5:4) 512 000
SONY XEL-1 960×540 1,78 (16:9) 518 400
Dell Latitude 2100 1024×576 1,78 (16:9) 589 824
Apple iPhone 4 960×640 1,50 (3:2) 614 400
WSVGA 1024×600 1,71 (128:75) 614 400
1152×648 1,78 (16:9) 746 496
XGA (в 1990) 1024×768 1,33 (4:3) 786 432
1152×720 1,60 (8:5) 829 440
1200×720 1,67 (5:3) 864 000
1152×768 1,50 (3:2) 884 736
WXGA[2] (HD Ready) 1280×720 1,78 (16:9) 921 600
NeXTcube 1120×832 1,35 (35:26) 931 840
wXGA+ 1280×768 1,67 (5:3) 983 040
XGA+ 1152×864 1,33 (4:3) 995 328
WXGA[2] 1280×800 1,60 (8:5) 1 024 000
Sun 1152×900 1,28 (32:25) 1 036 800
WXGA[2] (HD Ready) 1366×768 1,78 (≈ 16:9) 1 048 576
wXGA++ 1280×854 1,50 (≈ 3:2) 1 093 120
SXGA 1280×960 1,33 (4:3) 1 228 800
UWXGA 1600×768 (750) 2,08 (25:12) 1 228 800
WSXGA, WXGA+ 1440×900 1,60 (8:5) 1 296 000
SXGA 1280×1024 1,25 (5:4) 1 310 720
1536×864 1,78 (16:9) 1 327 104
1440×960 1,50 (3:2) 1 382 400
wXGA++ 1600×900 1,78 (16:9) 1 440 000
SXGA+ 1400×1050 1,33 (4:3) 1 470 000
AVCHD/«HDV 1080i» (anamorphic widescreen HD) 1440×1080 1,33 (4:3) 1 555 200
WSXGA 1600×1024 1,56 (25:16) 1 638 400
WSXGA+ 1680×1050 1,60 (8:5) 1 764 000
UXGA 1600×1200 1,33 (4:3) 1 920 000
Full HD (1080p) 1920×1080 1,77 (16:9) 2 073 600
2048×1080 1,90 (256:135) 2 211 840
WUXGA 1920×1200 1,60 (8:5) 2 304 000
QWXGA 2048×1152 1,78 (16:9) 2 359 296
1920×1280 1,50 (3:2) 2 457 600
1920×1440 1,33 (4:3) 2 764 800
QXGA 2048×1536 1,33 (4:3) 3 145 728
WQXGA 2560×1440 1,78 (16:9) 3 686 400
WQXGA 2560×1600 1,60 (8:5) 4 096 000
Apple MacBook Pro with Retina 2880×1800 1,60 (8:5) 5 148 000
QSXGA 2560×2048 1,25 (5:4) 5 242 880
WQSXGA 3200×2048 1,56 (25:16) 6 553 600
WQSXGA 3280×2048 1,60 (205:128) ≈ 8:5 6 717 440
QUXGA 3200×2400 1,33 (4:3) 7 680 000
QuadHD/UHD 3840×2160 1,78 (16:9) 8 294 400
WQUXGA (QSXGA-W) 3840×2400 1,60 (8:5) 9 216 000
HSXGA 5120×4096 1,25 (5:4) 20 971 520
WHSXGA 6400×4096 1,56 (25:16) 26 214 400
HUXGA 6400×4800 1,33 (4:3) 30 720 000
Super Hi-Vision (UHDTV) 7680×4320 1,78 (16:9) 33 177 600
WHUXGA 7680×4800 1,60 (8:5) 36 864 000

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. en:Ultra-high-definition television
  2. а б в WXGA вызначае дыяпазон разрозненняў з шырынёй ад 1280 до 1366 пікселяў і вышынёй ад 720 да 800 пікселяў.