Super VGA (англ.: Super Video Graphics Array) — агульная назва відэаадаптараў, якія сумяшчальныя з VGA, але маюць пашыраныя магчымасці — разрозненне ад 800×600 і колькасць колераў да 16 млн (24 біта на піксель), а таксама больш вялікі аб'ем відэапамяці. Абавязковай падтрымкі якога-небудзь рэжыму, акрамя стандартных рэжымаў VGA і рэжыму 800×600, назва SVGA не патрабуе. SVGA як стандарту не існуе, але на практыцы ўсе SVGA-відэаадаптары пачынаючы з некаторага часу падпарадкоўваюцца стандарту VESA. Найбольш распаўсюджаныя відэарэжымы: 800×600, 1024×768, 1280×1024, 1600×1200.

Таксама пад разрозненнем SVGA можна разумець разрозненне экрана 800×600.

Гл. таксама правіць