Род Куратомі
Кёсі Род Куратомі - майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), дырэктар INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION, аўтар кнігі «Karate: The Mental Edge»[1].
Кёсі Род Куратомі | |
---|---|
Rod Kuratomi | |
![]() | |
Імя: | Род |
Прозвішча: | Куратомі |
Дата нараджэння: | 12 лістапада 1962 года |
Месца нараджэння: | Лос-Анджэлес |
Нацыянальнасць: |
![]() |
Грамадзянства: |
![]() |
Гады актыўнасці: | 1974-цяперашні час |
Стылі: |
Gosoku Ryu Kubojutsu Kobudo Hojutsu |
Сайт: | karatesensei.com |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 12 лістапада 1962 года ў Лос-Анджэлесе. Пачаў вывучаць каратэ ва ўзросце 12 гадоў. З 1981 яго настаўнікам з'яўляецца Сокэ Кубота Такаюкі. Кёсі Куратомі працуе інструктарам додзё Сокэ больш за 25 гадоў.
СтупеніПравіць
Кёсі Куратомі дасягнуў 7 дана ў стылі каратэ Gosoku Ryu і атрымаў тытул Kyoshi, што дазваляе яму быць пераемнікам Сокэ Кубота Такаюкі і адказным за працяг развіцця, за навучанне тэхніцы Сокэ, а таксама філасофіі INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у глабальным маштабе. Ён таксама мае вышэйшыя разрады - чорныя паясы у Kobudo (зброя), Hojutsu (агнястрэльная зброя) і Kubota Jujitsu. Кёсі Куратомі быў адным з першых студэнтаў Сокэ, якія дасягнулі чорнага поясу ў раздзелах са зброяй.
ДасягненніПравіць
Кёсі Куратомі з'яўляецца International Grand Champion у кумітэ (суперцяжкая вага) і ката (са зброяй) у 2000 MILLENNIUM INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP, які адбыўся 8-9 ліпеня 2000 года ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША.
Шматразовы чэмпіён свету па каратэ Кёсі Куратомі заваяваў мноства тытулаў на працягу апошніх дзесяцігоддзяў і працягвае практыкаваць баявыя мастацтвы і навучаць у INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у штаб-кватэры (Лос-Анджэлес, Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.
ДзейнасцьПравіць
Кёсі Куратомі падарожнічае па ўсім свеце, навучае каратэ на семінарах, судзіць на турнірах. Ён таксама заядлы ўдзельнік марафонаў і за апошнія гады прыняў удзел у некалькіх марафонах. Па прафесіі Кёсі Куратомі спецыяліст па сістэмным аналізе і працуе ў California based hospital. Ён пражывае ў Лос-Анджэлесе (Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Kuratomi, Rod (2008). Karate: The Mental Edge. Rod Kuratomi.
КрыніцыПравіць
http://karatesensei.com/author.html Архівавана 2 лютага 2010.