Свята-Пакроўская царква (Маладзечна)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Маладзечне. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1867—1871 гадах з цэглы.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
54°19′06,44″ пн. ш. 26°52′17,44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Маладзечна |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1867—1871 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000678 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьУ плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, трохнефны квадратны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда, абапал якой прыбудаваныя рызніца і ахвярнік. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан. У дэкоры царквы выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст. (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш.). У адрозненне ад большасці помнікаў, створаных у рэтраспектыўна-рускім стылі, званіца і галоўны светлавы барабан царквы маюць аднолькавую архітэктурна-пластычную структуру: васьмігранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб'ёмнае адзінства.
Інтэр'ер
правіцьУнутраная прастора перакрыта агульным цыліндрычным скляпеннем і падзелена на 3 нефы 6 слупамі: 2 слупы падтрымліваюць хоры, 4 цэнтральныя праз ветразі — светлавы барабан з шатровым скляпеннем. Апсіда перакрыта конхай.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Маладзечна)
- Свята-Пакроўская царква (Маладзечна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Маладзечна) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Маладзечна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Маладзечна) на сайце «Архіварта»