Ельнінскі павет
Ельнінскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1775—1796 і 1802—1928. Цэнтр — горад Ельня.
Ельнінскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1775 |
Дата скасавання | 1928 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Гісторыя
правіцьЕльнінскі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе быў скасаваны, аднак ужо ў 1802 годзе адноўлены ў складзе Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі далучаны да Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
У 1928 годзе павет быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Усходскага, Глінкаўскага, Якімавіцкага, Ельнінскага, часткова Пачынкаўскага і Спас-Дземенскага раёнаў Заходняй вобласці.
Насельніцтва
правіцьПа даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 137 900 чалавек. У тым ліку рускія — 96,7 %; беларусы — 2,7 %. У Ельні пражывала 2441 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 20 валасцей[2].
№ п / п | Воласць | Валасное праўленне | Колькасць паселішчаў | Насельніцтва |
---|---|---|---|---|
1 | Арнішыцкая | с. Арнішыцы | 15 | 3043 |
2 | Багародзіцкая | с. Багародзіцкае | 67 | 6167 |
3 | Балтуцінская | с. Балтуціна | 61 | 7142 |
4 | Волкава-Ягор’еўская | с. Азяранск | 46 | 6319 |
5 | Усходская | с. Усходы | 25 | 3868 |
6 | Гняздзілаўская | с. Гняздзілава | 16 | 3217 |
7 | Даніловіцкая | с. Даніловічы | 60 | 8112 |
8 | Дакудаўская | с. Дакудава | 83 | 7509 |
9 | Дубасішчанская | с. Дубасішча | 45 | 4447 |
10 | Забалоцкая | с. Забалоцце | 46 | 5732 |
11 | Замошская | с. Замошша | 12 | 3111 |
12 | Івонінская | с. Івоніна | 46 | 6946 |
13 | Каноплінская | в. Каноплінка | 59 | 7897 |
14 | Мархоткінская | с. Мархоткіна | 58 | 9413 |
15 | Асельская | с. Аселле | 25 | 4058 |
16 | Паўлінаўская | с. Паўлінава | 20 | 5090 |
17 | Стрыгінская | с. Стрыгіна | 36 | 7688 |
18 | Сычоўская | с. Сычова | 30 | 5732 |
19 | Увараўская | с. Уварава | 32 | 5140 |
20 | Хмарская | с. Хмара | 41 | 6708 |
У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей: скасаваны Усходская, Паўлінаўская і Замошская[3].
Да 1926 года іх стала 8: Балтуцінская, Ельнінска-Прыгарадная, Забалотаўская (цэнтр — в. Зуі), Івонінская (цэнтр — былы маёнтак Якаўлевічы), Мархоткінская, Паўлінаўская, Хмарская, Шмакоўская.
Заўвагі
правіць- ↑ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей . Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 27 снежня 2009.
- ↑ Волости и гмины 1890 года. XL. Смоленская губерния. — СПб, 1890. Архівавана 7 лістапада 2021 года.
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913. Архівавана 16 чэрвеня 2017 года.