Лацінская імперыя
Лацінская імперыя: феадальная дзяржава — манархія заходне-еўрапейскага тыпу, якая існавала ў 1204—1261 на частцы тэрыторыі Візантыі.
Гістарычная дзяржава | |||
Лацінская імперыя | |||
---|---|---|---|
лац.: Romania | |||
|
|||
![]() Лацінская імперыя і яе васальныя дзяржавы. |
|||
|
|||
Сталіца | Канстанцінопаль | ||
Мова(ы) |
французская — афіцыйная грэчаская |
||
Афіцыйная мова | Old French[d] | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Пераемнасць | |||
< Візантыйская імперыя | |||
Візантыйская імперыя > | |||
![]() |
Была створаная французскімі і італьянскімі крыжакамі пасля заваявання імі Канстанцінопаля. У імперыю ўваходзілі раёны Балканскага паўвострава, паўночны захад Малой Азіі, астравы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найбольшымі феадальнымі ўладаннямі былі каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афінскае герцагства. У час існавання імперыі папы рымскія спрабавалі ўвесці на гэтых землях каталіцтва, але практычна без поспеху.
У выніку барацьбы грэчаскай арыстакратыі з крыжакамі ўзніклі самастойныя грэчаскія дзяржавы — Эпірскі дэспатат, Трапезундская і Нікейская імперыі. Унутраныя і знешнія канфлікты аслабілі Лацінскую імперыю, яна паступова траціла ўладанні. У 1205 яе войскі панеслі паразу ад балгараў, што спыніла экспансію крыжакаў на Балканах, а ў 1261 нікейскі імператар Міхаіл Палеалог узяў Канстанцінопаль, што паклала канец існаванню Лацінскай імперыі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты. С.281