Хезбала
Хезбала, Хезбалах, Хізбала, Хізбалах (араб. حزب الله «партыя Алаха», выраз ўзяты з Карана (5:56): «Бо партыя Алаха — яны перамогуць») — ваенізаваная ліванская шыіцкая арганізацыя і палітычная партыя, якая выступае за стварэнне ў Ліване ісламскай дзяржавы на ўзор Ірана. У аснове ідэалогіі ляжыць ідэалогія Рухолы Хамейні, створаная лідарам ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Нідэрландах, Ізраілі, ЗША і Егіпце, а таксама часткова ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.
Хезбала ﺣﺰﺏﺍﻟﻠﻪ | |
---|---|
араб. حزب الله | |
Лідар | Хасан Насрала |
Заснавальнік | Mohammad Hussein Fadlallah[d], Ali Akbar Mohtashamipur[d] і Imad Mughniyah[d] |
Дата заснавання | 1982 |
Штаб-кватэра | Бейрут |
Краіна | |
Ідэалогія | Арабскі нацыяналізм, ісламізм |
Саюзнікі і блокі | Амаль |
Сайт | moqawama.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карыстаецца фінансавай і ваеннай падтрымкай Ірана і Сірыі.
У сваім маніфесце 1985 года арганізацыя абвясціла трыма сваімі асноўнымі мэтамі: «выправаджэнне любых каланіяльных устаноў з Лівана», «прывядзенне фалангістаў да адказу за іх злачынствы», і «ўстанаўленне ў краіне ісламскага рэжыму».