Ліва́нскі фунт (араб. ليرة‎‎, ISO 4217: LBP) — афіцыйная валюта Лівана. Яна дзеліцца на 10 кіршаў (араб. قرش‎‎), але ў выніку інфляцыі яны не ўжываюцца. Надпісы на ўсіх банкнотах валюты пішуцца на арабскай і французскай мовах.

Ліванскі фунт
* араб. ليرة‎‎
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 LBP
Сімвалы ل.ل., LL і LL
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Banque du Liban[d]
Курсы на 3 ліпеня 2024 года
1 USD 1 508 LBP
1 EUR 1 622 LBP
1 RUB 17,14 LBP
1 GBP 1 915 LBP
1 JPY 9,333 LBP
1 BYN 470,8 LBP
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Да Першай Сусветнай вайны, на тэрыторыі Лівана выкарыстоўвалася Турэцкая ліра. Пасля падзення Асманскай імперыі1918 г.), пачаў выкарыстоўвацца Егіпецкі фунт. Пасля перадачы кантролю над Сырыяй і Ліванам Францыі, фунт быў заменены на новую валюту: фунт Сірыі і Лівана. З 1939 года ліванская валюта афіцыйна была аддзелена ад сірыйскай, але захоўвалася прывязка да французскага франка па фіксаваным курсе. У 1941 годзе, пасля заваявання Францыі нацысцкай Германіяй, ліванскі фунт быў прывязан да Брытанскага фунта па курсе 1 брытанскі фунт = 8,83 ліванскага фунта. Пасля вайны прывязка да франка была адноўлена.