Іерыхон
Іерыхон — горад на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі, на Заходнім беразе ракі Іардан, адзін са старажытных гарадоў Палесціны, найстаражытнейшы горад свету.
Горад
| ||||||||||||||||||
Узнік ля р. Іардан за 22 км на паўночны ўсход ад Іерусаліма яшчэ ў неалітычны перыяд на пладароднай раўніне. Гэта быў сталічны горад хананеяў, умацаваны шырокай сцяной, які ляжаў на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў.[1]
Іерыхон першым падвергся нападу яўрэяў пры іх уварванні ў Палесціну, і непрыступныя яго сцены, паводле біблейскага падання, самі рассыпаліся ад гукаў свяшчэнных труб. Адсюль пайшоў выраз «іерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існавання Іерыхон неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. Яго разбуралі не толькі ізраільцяне, але і асірыйцы, вавілонскі цар Навухаданосар II, персы і іншыя. Калі Іўдзея была заваявана Рымскай імперыяй Іерыхон яшчэ лічыўся ў ліку яе галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панавання Візантыі з цягам часу горад стаў занепадаць і ў рэшце рэшт на яго месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха.[1]
Гарады-пабрацімы
правіць- Osmangazi[d], Турцыя (11 лістапада 2014)[2]
- Іліён[d], Грэцыя (8 верасня 1999)[3]
- Алесандрыя, Італія (15 чэрвеня 2004)[4][5]
- Каліпатрыя[d], ЗША
- Кампінас, Бразілія (28 лістапада 2001)[6][7]
- Крагуевац, Сербія
- Лердал[d], Нарвегія (20 ліпеня 1998)[8]
- Ліён, Францыя
- Нант, Францыя
- Піза, Італія (28 верасня 2000)[9][10]
- Сан-Джавані-Вальдарна, Італія (18 кастрычніка 2003)[4]
- Санта-Барбара-д’Уэсты[d], Бразілія (15 студзеня 1998)[6]
- Эгер, Венгрыя
- Ясы, Румынія (16 ліпеня 2003)[11][12]
Зноскі
- ↑ а б Скарына Ф. Творы:… С. 150.
- ↑ https://www.osmangazi.bel.tr/tr/osmangazi/kardes-sehirler
- ↑ http://www.jericho-city.ps/page.php?id=q4FM5T1zCja74178A0be5fIC7Tn
- ↑ а б http://www.jericho-city.ps/page.php?id=SFj7cMA9gRa77982AH7al1ubtb5
- ↑ https://www.comune.alessandria.it/vivere-la-citta/promozione-della-citta/citta-gemellate
- ↑ а б http://www.jericho-city.ps/page.php?id=moOaWr9d0ra72276AXNbldh1Koi
- ↑ http://www.campinas.sp.gov.br/governo/cooperacao_internacional/irmas/
- ↑ http://www.jericho-city.ps/page.php?id=5qZmeiI7RUa73227AoP4nWRKRFm
- ↑ http://www.jericho-city.ps/page.php?id=QmY1DQpkZ7a75129Ack5S0nqYeq
- ↑ https://www.comune.pisa.it/it/ufficio-scheda/2019/Gerico.html
- ↑ http://www.jericho-city.ps/page.php?id=W7XvSs6VB8a70374A0k7E2P8tU4
- ↑ http://www.primaria-iasi.ro/portal-primaria-municipiului-iasi/orase-infratite/1119/relatii-internationale
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.