Сымон з Кірэны

Сымон з Кірэны

Сымон з Кірэны (іўр.: שמעון, грэч. Σίμων ο Κυρηναίος) — асоба Новага Запавета, вядомы як чалавек, якога рымляне прымусілі несці крыж Ісуса перад Яго распяццем. Гэтая падзея запісана ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях.

Нясенне крыжа на Галгофу. Дуча дзі Буанінсенья, 13081311 гг.

Біблейскае апавяданне

правіць

Сымон у Новым Запавеце згадваецца толькі аднойчы:

Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несці крыж Ягоны. (Матф. 27:32)

Родны горад Сымона — Кірэна, быў размешчаны ў паўночнай частцы Афрыкі. Кірэна была грэчаскай калоніяй, але таксама мела яўрэйскую суполку, дзе каля 100 000 яўрэяў былі вымушаныя пасяліцца ў час праўлення Пталямея Сатэра (323—285 да н.э.), пасля горад стаў цэнтрам ранняга хрысціянства. Кірэна таксама стала месцам шматлікіх «сікарыяў» — мужчын, якія збеглі ад рымскіх легіёнаў падчас Яўрэйскага паўстання.

Кірынейскія яўрэі мелі сінагогу ў Іерусаліме, куды многія адправіліся на штогадовыя святы. Паводле паданняў, сыны Сымона Руфус і Аляксандр сталі місіянерамі; уключэнне іх імёнаў у Евангеллі ад Марка 15:21 дае падставу меркаваць, што яны былі вядомыя ў ранняй хрысціянскай супольнасці ў Рыме. Даследчыкі таксама выказалі здагадку, што Руфус, згаданы Паўлам у Лісце да Рымлянаў 16:13, і ёсць сын Сымона з Кірэны. Некаторыя таксама мяркуюць, што Сымон мог знаходзіцца сярод «мужчын з Кірэны», якія прапаведавалі Евангелле для грэкаў у Дзеях 11:20. З іншага боку, імя Сымона не даказвае, што ён быў яўрэем, імёны Аляксандр і Руфус таксама былі шырока распаўсюджаны.

Нясенне крыжа Сымонам для Ісуса — пяты ці сёмы этап Крыжовага шляху. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Сымон быў абраны таму, што ён, магчыма, паказаў спачуванне да Ісуса. Іншыя паказваюць на тое, што сам тэкст нічога не кажа, што ён не меў ніякага выбару, і няма ніякіх падставаў лічыць нашэнне крыжа актам праяўленні сімпатыі. Фільм «Страсці Хрыстовы» адлюстроўвае яго як яўрэя, якога рымляне прымусілі несці крыж, ён спачатку не жадае гэтага, але падчас шляху на Галгофу праяўляе спагаду да Ісуса.

У пахавальнай пячоры, якая належала Кірэнскім яўрэям да 70 г. н.э., у даліне Кедрон, выяўленай у 1941 годзе археолагам Сукенікам, быў устаноўлены асуарый з падвойным надпісам на грэчаскай мове: «Аляксандр, сын Сымона». Надпіс, аднак, не дае ўпэўненасці, што гэта адносіцца менавіта да біблейскага Аляксандра.

У Вялікабрытаніі і Ірландыі існуе рух Сымона і Кірэнейцаў, які бярэ сваю назву ад Сымона з Кірэны. Ён мае ў якасці кіруючага прынцыпу «падзел цяжару», які ён выкарыстоўвае, каб растлумачыць свой падыход да аказання паслуг бяздомным і іншым абцяжараным групам у грамадстве, часта з выкарыстаннем добраахвотнікаў.

Спасылкі

правіць