Іўдзейская вайна (66—73)

Іўдзейская вайна (6673) — антырымскае паўстанне ў Іўдзеі.

Аблога і разбурэнне Іерусаліма рымлянамі пад камандаваннем Ціта, 70 год. Д. Робертс, 1850

Выклікана злоўжываннямі рымскага пракуратара Флора. Паўстанне ўзначалілі рэлігійна-палітычныя групоўкі: зелоты, якія змагаліся супраць Рыма з пазіцый рэлігійнага фанатызму, і сікарыі — змагары супраць рабства і за сацыяльную роўнасць. Паўстанцы авалодалі Іерусалімам, уласна Іўдзеяй, Галілеяй і іншымі тэрыторыямі, адбілі першы карны паход рымлян (лістапад 66). Аднак у 67—68 моцнае рымскае войска на чале з Веспасіянам захапіла Галілею і большую частку Іўдзеі. Галілейскі палкаводзец Іосеф бен Матыт'яху (Іосіф Флавій) трапіў у палон і перайшоў на бок рымлян. Правадыр галілейскіх зелотаў Іаханан (Іаан) з Гісхалы са сваім атрадам прабіўся ў Іерусалім і там узначаліў кіраўнінтва паўстаннем. Пасля абвяшчэння Веспасіяна імператарам (69) на чале рымскага войска стаў яго сын Ціт, які выкарыстаў міжусобную барацьбу зелотаў з сікарыямі і ў жніўні 70 пасля 5 месяцаў аблогі захапіў Іерусалім. Рымляне поўнасцю разбурылі горад і храм. Палонныя, у т.л. Іаханан, былі ператвораны ў рабоў, правадыр сікарыяў Сімон бар Гіёра пакараны смерцю ў Рыме. У 73 рымляне захапілі апошнюю крэпасць сікарыяў Масаду.

Літаратура

правіць
  • Іудзейская вайна // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.