Пталамей I Сатэр (Πτολεμαῖος Σωτήρ, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367285 да н.э.): цар егіпецкі (323285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі.

Пталамей I Сатэр
Πτολεμαῖος Σωτήρ
Бюст Пталамея I Луўр, Парыж
Бюст Пталамея I
Луўр, Парыж
1-ы цар Эліністычнага Егіпта
305 — 283 да н.э.
Пераемнік Пталамей II
Нараджэнне не раней за 367 да н.э. і не пазней за 366 да н.э.
Смерць не раней за 283 да н.э. і не пазней за 282 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Lagus[d]
Маці Arsinoe of Macedon[d]
Жонка Артакама, Thaïs[d], Эўрыдзіка I і Бераніка I
Дзеці Пталамей II Філадэльф[1], Арсіноя II, Пталамей II Кераўн, Мелеагр Македонскі, Лисандра[d], Ptolémaïs[d], Philotera[d], Argaeus of Egypt[d], Irene[d] і Lagos[d]
Званне адмірал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў.

Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету».

Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах[2].

Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Спасылкі

правіць