Пір (цар эпірскі)
Пір (319 — 272 да н.э., Аргас) — цар эпірскі (306—302 да н.э. і 297—272 да н.э.); сын Эакіда і Фціі.
Пір | |
---|---|
стар.-грэч.: Πύρρος | |
Нараджэнне |
318 да н.э. |
Смерць |
272 да н.э. |
Род | Пірыды |
Бацька | Эакід[1] |
Маці | Фтыя Эпірская[d][1] |
Жонка | Антыгона[d], Ланаса[d] і Бірцэна[d] |
Дзеці | Аляксандр II[d][2], Алімпія з Эпіра[d], Пталемей[d] і Гелен[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стаў царом у 13 гадоў пры апекуне, але быў вымушаны ўцякаць ад свайго зяця Касандра (302 да н.э.). Ажаніўся з дачкой Пталамея I, Антыгонай; з дапамогай таго вярнуўся да ўлады ў Эпіры. Пасля смерці Антыгоны ажаніўся з Ланасай, у пасагу якой атрымаў Керкіру і Леўкус.
Быў адным з найбольшых военачальнікаў антычнасці. Актыўна ўдзельнічаў у міжземнаморскіх войнах 1-й паловы III ст. да н.э. Узяў вядомую перамогу пад Гераклеяй («пірава перамога»), зняў аблогі Тарэнту, Афінаў (287 да н.э.). Апій Клаўдзій перашкодзіў перамовам з Пірам, і той вярнуўся ў Грэцыю (275 да н.э.). Быў забіты ў вулічным баі ў Аргасе.
Верагодная выява Піра — мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме, дзе малады Пір паказаны ў шаломе з дубовымі лістамі, знакам Зеўса Дадонскага (атаясамлена ў 1891)[3].
Зноскі
- ↑ а б Любкер Ф. Pyrrhus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1133–1135.
- ↑ Kaerst J. Alexandros 7 // Kategorie:RE:Band I,1 — 1893. Праверана 10 снежня 2023.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)