Эакід
Эакід (грэч.: Aιακίδης) — цар старажытнага Эпіра з роду Пірыдаў, які кіраваў у 331 — 313 гадах да н.э.[1]
Эакід | |
Дзейнасць | манарх |
---|---|
Нараджэнне | IV стагоддзе да н.э.
|
Смерць | 313 да н.э. |
Дынастыя | Дынастыя Пірыдаў |
Бацька | Арыб |
Маці | Troas[d] |
Жонка | Фтыя Эпірская[d] |
Дзеці | Дэідамія[d] і Пір, цар эпірскі |
Каля 316 годзе да н.э. Эакід спрабаваў дапамагчы сваёй стрыечнай сястры Алімпіядзе, маці Аляксандра Вялікага, у яе вайне з Касандрам і быў выгнаны з Эпіра македонцамі. У 313 годзе да н.э. Эакід вярнуўся ў Эпір і зноў выступіў супраць Касандра. Філіп, адзін з вайскаводаў Касандра, разбіў яго. Эакід быў вымушаны бегчы ў Этолію, дзе і загінуў[1]. Царская ўлада ў Эпіры пасля гэтага перайшла да Алкета II.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Обнорский Н. П.,. Эакид // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
ЛітаратураПравіць
- Диодор «Историческая библиотека» СПб, 1774
Папярэднік: Аляксандр I |
Цар Эпіра 331 да н.э. — 313 да н.э. |
Пераемнік: Алкет II |