Пірава перамога
Пірава перамога — перамога, якая дасталася занадта дарагім коштам; перамога, раўнасільная паражэнню.
Паходжаннем гэты выраз абавязаны бітве пры Аўскуле ў 279 годзе да н.э. Тады эпірская армія цара Піра на працягу двух дзён вяла наступ на войскі рымлян і зламала іх супраціўленне, але страты былі такімі вялікімі, што Пір заўважыў: «Яшчэ адна такая перамога, і я застануся без войска»[1].
Да Піра ва ўжытку быў выраз «Кадмейская перамога», заснаваны на старажытнагрэчаскім эпасе «Сямёра супраць Фіваў» і сустракаемы ў Платона ў яго «Законах».