Уільям Сміт (лексікограф)
Уільям Сміт (англ.: William Smith; 1813, Лондан — 7 кастрычніка 1893, Лондан) — англійскі лексікограф, выдавец «Слоўніка грэчаскіх і рымскіх старажытнасцей».
Уільям Сміт | |
---|---|
англ.: William Smith | |
Дата нараджэння | 20 мая 1813[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1893[2][1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, філолаг-класік, пісьменнік, перакладчык, літаратурны рэдактар |
Навуковая сфера | лексікаграфія |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Томас Х'юіт Кей |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1813 годзе ў Лондане на Уотлінг-стрыт (паводле іншых даных — у Энфілдзе)[3] у сям’і кангрэгацыяналістаў[4]. Быў старэйшым сынам Уільяма Сміта з Энфілда (графства Мідлсекс). Малодшым братам Сміта быў Філіп Сміт, спецыяліст па старажытнай гісторыі[5]. Першапачаткова рыхтаваўся да тэалагічнай кар’еры, але пасля выбраў сваёй прафесіяй права і быў прыняты на працу ў якасці стажора Паркерам, вядомым салісітарам. У свабодны час вывучаў класічную антычнасць. З прычыны таго, што рэлігійная маці забараніла яму ісці ў Кембрыджскі ўніверсітэт[4], Сміт паступіў ва Універсітэцкі каледж Лондана, дзе атрымаў першыя прызы ў грэчаскім і лацінскім класе. 8 мая 1830 года паступіў у Грэйз-Ін, але ў далейшым пакінуў вывучэнне права дзеля вучобы ў University College School, дзе стаў магістрам пад кіраўніцтвам Томаса Х’юіта Кея, у якога Сміт запазычыў многія прыёмы, якія потым выкарыстоўваў пры напісанні кніг па класічнай граматыцы з практыкаваннямі. Пісаў артыкулы ў «Penny Cyclopædia», рэдагаваў выманні з Тацыта, «Апалогію» і іншыя працы Платона[5]. У 1834 годзе ажаніўся з Мэры, дачкой Джэймса Крампа з Бірмінгема[5].
У далейшым Сміт заняўся складаннем слоўнікаў. Першай яго працай у гэтай вобласці стала выданне ў 1842 годзе «Слоўніка грэчаскіх і рымскіх старажытнасцей» (англ.: «Dictionary of Greek and Roman Antiquities»), значную частку якога ён напісаў самастойна. Пазней выдаў «Слоўнік грэчаскіх і рымскіх біяграфій і міфалогіі» (англ.: «Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology»; 1849) і «Слоўнік грэчаскай і рымскай геаграфіі» (англ.: «Dictionary of Greek and Roman Geography»; 1857). У яго працах удзельнічалі некаторыя вядучыя даследчыкі таго часу.
У 1850 годзе Сміт пачаў выпускаць школьныя слоўнікі. У 1853 годзе разам з выдаўцом Джонам Мюрэем пачаў серыю «Principia» (бел.: Пачаткі), якая значна прасунула наперад школьнае вывучэнне грэчаскай і лацінскай моў. За ёй рушыла ўслед серыя «Student’s Manuals of History and Literature». Кнігу «Student’s Greece» (1854) з гэтай серыі Сміт напісаў самастойна.
Аднымі з найбольш важных кніг Сміта былі тыя, у якіх ён дакранаўся пытанняў эклезіялогіі. Такімі былі «Біблейскі слоўнік» (англ.: «Dictionary of the Bible»; 1860—1865), «Слоўнік хрысціянскіх старажытнасцей» (англ.: «Dictionary of Christian Antiquities»; 1875—1880), выдадзены сумесна з архідыяканам Самуэлем Чытхэмам, і «Слоўнік хрысціянскіх біяграфій, літаратуры, сект і дактрын» (англ.: «Dictionary of Christian Biography, Literature, Sects, and Doctrines»; 1877—1887), сумесна з Генры Вейсам. У 1875 годзе разам з Джорджам Грувам выпусціў «Атлас старажытнай геаграфіі» (англ.: Atlas of ancient geography). У 1854—1855 гадах выдаў анатаваную рэдакцыю кніг Эдварда Гібана з каментарыямі Франсуа Гізо і Генры Мілмана.
У 1843 годзе, неўзабаве пасля выдання «Слоўніка грэчаскіх і рымскіх старажытнасцей», Сміт становіцца класічным выкладчыкам у каледжы Хомертан[6]. У 1850 годзе, калі каледжы Хайберы, Хомертана і Коварда былі аб’яднаны ў Нью-Каледж, Сміт атрымлівае пасаду прафесара грэчаскай і лацінскай мовы і літаратуры[7]. У 1853—1869 гадах Сміт быў класічным экзаменатарам у Лонданскім універсітэце. Пасля адстаўкі стаў членам сената ўніверсітэта. У 1857 годзе быў выбраны членам камітэта, а 11 сакавіка 1869 года — сакратаром (англ.: registrar) Каралеўскага літаратурнага фонду[5]. Быў ганаровым доктарам грамадзянскага права Оксфардскага (1870) і Дублінскага (1890) універсітэтаў, а таксама ганаровым доктарам права Універсітэта Глазга і ганаровым Ph. D Лейпцыгскага ўніверсітэта[5]. У 1867 годзе Сміт стаў галоўным рэдактарам часопіса торы Quarterly Review, кім і заставаўся да самай смерці. У 1875 годзе быў членам Каралеўскай камісіі па аўтарскім праве (англ.: Royal Comission on Copyright). У 1892 годзе быў пасвечаны ў рыцары. Памёр 7 кастрычніка 1893 года ў Лондане[5].
Зноскі
- ↑ а б William Smith (lexicographer) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ У 11-м выданні «Брытанікі» ў якасці месца нараджэння Сміта названы Энфілд, у Quaterly Review — Уотлінг-стрыт
- ↑ а б The Quarterly Review. — John Murray, 1909. — P. 320—321.
- ↑ а б в г д е Sidney Lee. Арт. «SMITH, Sir WILLIAM (1813—1893)» // Dictionary of national biography. — 2007 (1912). — P. 153—154. — 492 p. — ISBN 1406762903.
- ↑ T. H. Simms. Homerton College: 1695-1978 : from Dissenting Academy to Approved Society in the University of Cambridge. — Trustees of Homerton College, 1979. — P. 15—16. — 109 p.
- ↑ Samuel J. Rogal. The Rushton M. Dorman, Esq. Library Sale Catalogue (1886). — 1886. — Т. 1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Сміт (лексікограф)
- Смит Вилльям (английский писатель) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Obituary. The Late Sir William Smith(англ.) // The Graphic. — 1893-10-14. — № 1246. — С. 8.(недаступная спасылка)
- Cousin, John W. (John William). Арт. «Smith, Sir William (1813–1893)» // A Short Biographical Dictionary of English Literature by John W. Cousin. — 1910.
- James Wood. Арт. «SMITH, SIR WILLIAM» // The Nuttall Encyclopædia. — 1900.
- Кнігі
- Шматлікія артыкулы з «A Dictionary of Greek and Roman Antiquities» у перакладзе
- «Dictionary of Greek and Roman Antiquities» (англ.) — рэдакцыя 1875 года, няпоўная
- «Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology» Архівавана 9 красавіка 2006. (англ.) — рэдакцыя 1870 года
- «Dictionary of Greek and Roman Antiquities» Архівавана 9 красавіка 2006. (англ.) — рэдакцыя 1870 года
- Гэты артыкул (раздзел) змяшчае тэкст, узяты (перакладзены) з артыкула «SIR WILLIAM SMITH (1813-1893)» з адзінаццатага выдання «Брытанскай энцыклапедыі», якое перайшло ў грамадскі набытак.