Тора (іўр. תּוֹרָה — тора, літар. «вучэнне, закон»); у ашкеназскім вымаўленні — Тойра (паўднёва-ўсходні дыялект (Польшча, Украіна)) і Тэйра (паўночна-ўсходні дыялект (Беларусь і Літва)) — першая частка Танаха — Яўрэйскай Бібліі.

Тора XVIII стагоддзя. Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Разгорнуты скрутак Торы для публічнага чытання ў сінагозе

Вызначэнні тэрміну

правіць
  • Як правіла, Торай называюць Пяцікніжжа Майсеева (грэч. πεντάτευχος) або Кнігі Майсеевы:

1. (בְּרֵאשִׁית «Напачатку») — Бэ-рэшыт

2. (שמות «Імёны») — Шмот

3. (ויקרא «Прызваў») — Ва-ікра

4. (במדבר «У пустыні») — Бэ-мідбар

5. (דְּבָרִים «Вось словы») — Дварым

  • У самым Пяцікніжжы «Торай» часта называецца асобнае прадпісанне Бога, асобныя запаведзі ці сукупнасць законаў, якія адносяцца да таго або іншага прадмета, напрыклад, «закон (Тора) цэласпалення» (Лев. 6:2), «закон (Тора) пра ахвяру за віну» (Лев. 7:1) і г. д.
  • Слова «Тора» сустракаецца таксама ў сэнсе павучання або бацькоўскага навучання (Прыт.1: 8 і інш.)
  • Часам Торай называюць увесь ТаНаХ.

Спасылкі

правіць