Кніга Лічбаў
Кніга «Лічбы» (іўр.: בְּמִדְבַּר, Бэ-мідбар — «У пустыні»; лац.: Numeri; стар.-грэч.: Ἀριθμοί) — кніга Бібліі (частка Старога Запавету), якая апісвае гісторыю яўрэяў пасля зыходу з Егіпта.
Лічбы (בְּמִדְבַּר) | |
---|---|
Валаамава асліца. Рэмбрант. | |
Раздзел: | Пяцікніжжа |
Мова арыгінала: | яўрэйская |
Мясцовасць: | Егіпет, Сінайскі паўвостраў |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Левіт |
Наступная: | Кніга Другі закон |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Распавядаецца пра знаходжанне Ізраэля каля гары Сінай, вандроўкі па пустыні і прыпынак у Кадэшы, дадатковыя законы і прыказанні, войны з суседнімі народамі, нарэшце, паход у Мааб і дзеі прарока Валаама. Назва кнігі паходзіць ад перапісу ўсіх, здольных да бою, пра які гаворыцца ў першых раздзелах кнігі, а таксама ў канцы.
Надрукаваная Ф. Скарынам у Празе кніга «Лічбы» (1519) захавалася ў 17 асобніках. У гэтым выданні Скарыны змешчана толькі адна арыгінальная гравюра «Людие ізраилевы с полки своими около храму божия», якая знаходзіцца на тытульным аркушы кнігі. Астатнія ілюстрацыі ўзятыя з папярэдніх выданняў. Так, застаўка да самога тэксту кнігі запазычана з выдання кнігі «Ісус Сірахаў», а віньетка да скарынаўскага пасляслоўя — з прадмовы да кнігі «Левіт».[1]
Пераклады
правіць- Кніга Лічбы (Скарына)
- Чацьвертая кніга Масеява - Лікі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Лікі ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Лічбаў ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Кніга Лічбаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Лікі ў перакладзе Антонія Бокуна
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 168.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.