Андрэй Першазваны

Андрэй Першазваны (стар.-грэч.: Ἀνδρέας Πρωτόκλητος, Andréas Prōtóklētos) — адзін з 12 вялікіх апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста, якога, паводле біблейскай легенды, Ісус Хрыстос першым заклікаў ісці за сабой за Іардан у той час, калі ён лавіў рыбу на Галілейскім (Тыверыядскім) возеры. Па сцверджанню Евангелля ад Іаана, Андрэй быў адным з вучняў Іаана Хрысціцеля і яшчэ раней, чым яго брат Сімон (Пётр), быў закліканы на апостальства, а таму ў грэчаскіх рэлігійных паданнях называецца Першазваным. Разам са сваім братам Сімонам (Пятром) і двума сынамі Завадзея (Якавам і Іаанам), таксама апосталамі, лічыцца самым блізкім вучнем Хрыста. Яго прапаведніцкая хрысціянская дзейнасць праходзіла сярод скіфаў, якія жылі на берагах Чорнага мора. Паводле падання рускіх летапісцаў, Андрэй прапаведаваў хрысціянства на тэрыторыі Русі, быў каля сучаснага Кіева і нават даходзіў да Ноўгарада. Потым па ўзбярэжжы Чорнага мора прыйшоў у Фракію (Балгарыю), адтуль у Грэцыю, дзе быў распяты на крыжы. Хрысціянская царква адзначае яго памяць 30.11.[1]

Андрэй Першазваны
стар.-грэч.: Ἀνδρέας
Род дзейнасці прапаведнік, місіянер, рыбак
Дата нараджэння каля 6 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 60
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства і іўдаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ікона апостала Андрэя
Галава апостала Андрэя, якая захоўваецца ў адным з манастыроў на Афоне.

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 183.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць