Аўтамагістраль

хуткасная аўтамабільная дарога

Аўтамагістра́ль, аўтастра́да — дарога, адмыслова пабудаваная і прызначаная для руху аўтатранспартных сродкаў, якая не абслугоўвае прыдарожныя ўладанні і якая:

  • за выключэннем асобных месцаў ці ў часовым парадку мае для абодвух кірункаў руху асобныя праезныя часткі, адлучаныя адна ад адной падзяляльнай паласой, не прызначанай для руху, ці, у вылучных выпадках, іншымі сродкамі;
Аўтамагістраль E4 у Швецыі

У Беларусі аўтамагістраль пазначаецца знакам 5.1.

Гісторыя

правіць
 
Аўтамагістралі ў Еўропе (2012 г.)

Першая аўтамагістраль (аўтастрада) была пабудавана ў 1924 годзе на поўначы Італіі працягласцю 85 км, яна злучыла Мілан і Варэзе. Да 1939 года было пабудавана прыкладна 500 км аўтамагістраляў.

У Германіі працягласць аўтабанаў да 1942 года складала каля 2100 км.

Пасля Другой сусветнай вайны аўтамагістралі будаваліся ва Францыі і Вялікабрытаніі. Самае актыўнае будаўніцтва вялося ў ЗША, дзе да 1974 года налічвалася 70 800 км хуткасных аўтамагістраляў.

Афіцыйнае тлумачэнне

правіць

Міжнародныя прававыя акты

правіць

Прававыя акты РБ

правіць
  • Указ Прэзідэнта РБ № 551 ад 28.11.2005 г. (зацверджаны Правілы дарожнага руху).
  • Указ Прэзідэнта РБ № 526 ад 18.10.2007 г. (змены ў Правілы).

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць

Артыкулы

правіць