Дарожны затор, або аўтамабільная пробка[1] — вялікая колькасць транспартных сродкаў на дарозе, якая рухаецца са значна меншай хуткасцю, чым звычайна на дадзенай частцы дарогі. Пры ўтварэнні затору значна зніжаецца прапускная здольнасць участка дарогі.

Дарожны затор у Дэлі, Індыя

Прычыны затораў правіць

Прычына затораў на дарогах -- павелічэння шчыльнасці патоку аўтамабіляў і перавышэнне ёю прапускной здольнасці дарог, або зніжэнне прапускной здольнасці дарог.

 
Дарожны затор у Маскве

Павелічэнні патоку машын адбываюцца па наступных прычынах:

  • масавыя сезонныя міграцыі насельніцтва да месцаў адпачынку і назад.
  • штодзённыя паездкі на працу і назад.

Зніжэнні прапускной здольнасці дарогі адбываюцца па наступных прычынах:

  • няправільная канструкцыя дарогі: наяўнасць рэзкіх звужэнняў, адсутнасць дадатковых палос разгону і тармажэння транспартных сродкаў, якія паварочваюць і заязджаюць на дарогу, брак "кішэняў" для спынення транспартных сродкаў;
  • наяўнасць на дарогах рэзкіх заломаў, якія вымушаюць кіроўцаў зніжаць хуткасць для манеўру;
  • наяўнасць скрыжаванняў з кругавым рухам;
  • паркоўкі на правай паласе дарогі;
  • дарожна-транспартнае здарэнне;
  • неспрыяльныя ўмовы для руху: дождж, туман, снег, галалёд, задымленне і інш.;
  • рамонт ці ўборка дарогі;
  • дрэнна наладжаныя святлафоры, з-за якіх транспарт вымушаны спыняцца на ўсіх скрыжаваннях.

Спасылкі правіць

  1. пробка - Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс). verbum.by. Праверана 3 сакавіка 2024.