Выхлапныя газы
Выхлапныя газы — прадукт працэсу спальвання паліва.
Выхлапныя газы з'яўляюцца прадуктамі акіслення і няпоўнага згарання вуглевадароднага паліва.
Выкіды выхлапных газаў — асноўная прычына перавышэння дапушчальных канцэнтрацый таксічных рэчываў і канцэрагенаў у атмасферы буйных гарадоў, утварэння смогаў. Нясуць негатыўнае ўздзеянне на здароўе чалавека.
Складнікі
правіць- незгарэлыя цвёрдыя мікраскапічныя часціцы вугляроду;
- аксід вуглярода (CO), які ўзнікае пры няпоўным згаранні паліва з прычыны недахопу кіслароду;
- аксіды азоту (NОх);
- вуглевадароды, якія ўтвараюцца ў выніку няпоўнага згарання або выпарэння паліва. Узаемадзейнічаючы з аксідам азоту і пад дзеяннем сонечных прамянёў, пераходзяць у злучэнне, якое спрыяе з'яўленню смогу[1].
Зноскі
- ↑ Scania в борьбе за чистый выхлоп (руск.). gruzovikpress.ru. Праверана 22 верасня 2017.