Азад Джаму і Кашмір (урду: آزاد جموں و کشمیر, англ.: Azad Jammu and Kashmir; скарочана — Азад Кашмір, літаральна «Свабодны Кашмір») — дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла на паўднёва-заходняй тэрыторыі княства Кашмір у працэсе падзелу Брытанскай Індыі[1].

Азад Джаму і Кашмір
آزاد جموں و کشمیر
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Пакістан
Статус самакіравальная дзяржава пад кантролем Пакістана
Уключае 8 акруг
Адміністрацыйны цэнтр Музафарабад
Дата ўтварэння 1948
Прэзідэнт Сардар Махамад Якуб Хан
Прэм'ер-міністр Чаўдры Абдул Маджыд
Афіцыйныя мовы

Урду (афіцыйны)

Аратыя, Мірпуры, Гаджры, Хіндко, Пенджабі, Пушту
Насельніцтва (2011)
3 631 224 (6-е месца)
Шчыльнасць 311,99 чал./км² (5-е месца)
Плошча 11 639 км²
(7-е месца)
Азад Джаму і Кашмір на карце
Часавы пояс UTC+5
Код ISO 3166-2 PK-JK
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статус

правіць

Фактычна Свабодны Кашмір — гэта правінцыя Пакістана, але прызнаецца ім, як незалежная дзяржава, пры гэтым існаванне гэтай дзяржавы лічыцца справай часовай — у чаканні пераходу ўсёй тэрыторыі Кашміра ў склад Пакістана. Спрэчкі паміж Індыяй і Пакістанам вакол гэтай тэрыторыі вядуцца пастаянна.

У Азад Кашміры ёсць прэзідэнт (па функцыях роўны губернатару), урад, заканадаўчы сход, які выбіраецца насельніцтвам, вярхоўны суд.

Сталіцы ў гэтай тэрыторыі няма, але ёсць адміністрацыйны цэнтр — невялікі горад Музафарабад[1][2][3].

Геаграфія

правіць

Мяжуе з сучаснай саюзнай тэрыторыяй Індыі Джаму і Кашмір на ўсходзе, а таксама з пакістанскімі правінцыямі Хайбер-Пахтунхва на захадзе, Гілгіт-Балтыстан на поўначы і Пенджабам на поўдні.

Сам Азад Кашмір займае тэрыторыю ў 11 639 км² з насельніцтвам прыблізна 4 500 000 чалавек.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць