Знешняя палітыка Кітайскай Рэспублікі

У палітычнай гісторыі і міжнародных адносінах Кітайскай Рэспублікі (Тайваня) вялікую ролю адыгрывае так званая народная дыпламатыя. У 1990-я гады, і асабліва пасля абрання прэзідэнтам Чэнь Шуйбяня роля гэтай дыпламатыі прыкметна вырасла. Канцэпцыя «народнай дыпламатыі» мае на ўвазе ўзаемны дыялог і супрацоўніцтва, і ўцягванне ўсяго тайваньскага народа ў працэс міжнародных зносін, у рамках міжнацыянальных і міжсацыяльных сувязяў. Гэта паняцце таксама мае на ўвазе дэмакратызацыю міжнароднай палітыкі, уключаючы прынцыпы падсправаздачнасці і празрыстасці, і больш поўнае ўцягванне шырокай публікі ў гэты працэс.

Узровень прызнання Кітайскай Рэспублікі (Тайвань)
Зялёным - краіны, якія прызналі Кітайскую Рэспубліку (Тайвань) афіцыйна
Сінім - краіны, якія не прызналі Тайвань афіцыйна, але якія маюць фактычныя адносіны праз эканамічныя і культурныя прадстаўніцтвы
Шэрым - краіны, якія не прызналі і не маюць адносін з Тайванем

У наш час дзяржаўны суверэнітэт Кітайскай Рэспублікі прызнаюць толькі 13 дзяржаў: Беліз (з 1989), Ватыкан (з 1942), Гаіці (з 1956), Гватэмала (з 1960), Маршалавы Астравы (з 1998), Наўру (у 1980—2002 і з 2005), Палау (з 1999), Парагвай (з 1957), Сент-Кітс і Невіс (з 1983), Сент-Люсія (у 1984–1997 і з 2007), Сент-Вінсент і Грэнадзіны (з 1981), Тувалу (з 1979) і Эсваціні (з 1968). Тайвань мае ў сутнасці дыпламатычныя адносіны і са шматлікімі іншымі краінамі свету праз свае т.з. эканамічныя і культурныя прадстаўніцтвы (фактычна, пасольствы).

11 жніўня 2004 года Кітайская Рэспубліка ў дванаццаты раз падала заяўку на ўступленне ў ААН — па меркаванні ўлад Кітайскай Рэспублікі, гэта дапаможа вырашыць яго канфлікт з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Кітайская Рэспубліка спрабуе ўступіць у ААН з 1993 года, але кожны раз атрымлівае адмову — першым чынам з-за процідзеяння Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая лічыць кантралюемыя Кітайскай Рэспублікай тэрыторыі часткай тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі і выступае супраць уступлення Кітайскай Рэспублікі ў ААН, мяркуючы, што членства ў гэтай міжнароднай арганізацыі фактычна будзе раўнасільна прызнанню Кітайскай Рэспублікі як незалежнай дзяржавы. Сітуацыя зноў абвастрылася пасля таго, як 14 сакавіка 2005 г. Нацыянальны сход КНР прыняў закон пра захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая.

У 2005 годзе лідары дзвюх галоўных апазіцыйных партый Кітайскай Рэспублікі (у тым ліку лідар Гаміньдана Лянь Чжань) наведалі з візітам КНР, дзе сустракаліся са старшынём Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа. Афіцыйны Пекін расцэньвае гэты факт як вялікі поспех і прагрэс у справе вырашэння пытання Кітайскай Рэспублікі.

У 2007 годзе Кітайская Рэспубліка падала заяўку на ўступленне ў ААН ужо пад назвай «Тайвань», а не «Кітайская Рэспубліка Тайвань» як раней.

Зноскі