Ху Цзіньтаа (кіт. трад. 胡錦濤, спр. 胡锦涛, піньінь Hú Jǐntāo; нар. 21 снежня 1942, павет Тайчжоу, правінцыя Цзянсу, Кітай) — дзяржаўны дзеяч КНР, Старшыня КНР (2003—2013), генеральны сакратар ЦК КПК (2002—2012).

Ху Цзіньтаа
кіт.: 胡锦涛
генеральны сакратар ЦК КПК
15 лістапада 2002 — 15 лістапада 2012
Папярэднік Цзян Цзэмінь
Пераемнік Сі Цзіньпін
Нараджэнне 21 снежня 1942(1942-12-21)[1][2] (81 год)
Жонка Liu Yongqing[d]
Дзеці Hu Haifeng[d] і Hu Haiqing[d]
Веравызнанне канфуцыянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Па нацыянальнасці хань.

Скончыў Пекінскі політэхнічны ўніверсітэт Цынхуа (1965) і займаўся ў ім навукова-даследчай працай. У час «культурнай рэвалюцыі» сасланы (1968) на «перавыхаванне працай» чорнарабочым у правінцыю Ганьсу. 3 1969 года на тэхнічнай, партыйнай і грамадскай (з моладдзю) рабоце ў будаўніцтве.

3 1982 года — старшыня Усекітайскага саюза моладзі, з 1984 года — першы сакратар сакратарыята яго ЦК. 3 1985 года — сакратар камітэтаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК) правінцыі Гуйчжоу і Тыбецкага аўтаномнага раёна (1988—1992). 3 1992 года — член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК і Сакратарыята ЦК КПК. Адначасова дырэктар Партшколы ЦК КПК, намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, з 1999 — першы намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР.

Генеральны сакратар ЦК КПК з лістапада 2002 года па 15 лістапада 2012 года. Старшыня КНР з сакавіка 2003 года па 14 сакавіка 2013 года. Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета ЦК КПК з верасня 2004 года.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Hu Jintao // The Fine Art Archive — 2003.
  3. 胡锦涛同志简历人民日报, 2012.

Літаратура правіць