Цзян Цзэмінь (江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022, Шанхай) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Ваеннага савета ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003.

Цзян Цзэмінь
кіт.: 江泽民
генеральны сакратар ЦК КПК
24 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002
Папярэднік Чжаа Цзыян
Пераемнік Ху Цзіньтаа
старшыня КНР[d]
27 сакавіка 1993 — 15 сакавіка 2003
Папярэднік Yang Shangkun[d]
Пераемнік Ху Цзіньтаа
Chairman of the Central Military Commission of the People's Republic of China[d]
19 сакавіка 1990 — 8 сакавіка 2005
Папярэднік Дэн Сяапін
Пераемнік Ху Цзіньтаа
Chairman of the Central Military Commission of the Chinese Communist Party[d]
9 лістапада 1989 — 19 верасня 2004
Папярэднік Дэн Сяапін
Пераемнік Ху Цзіньтаа
member of the Politburo of the Chinese Communist Party[d]
2 лістапада 1987 — 15 лістапада 2002
mayor of Shanghai[d]
20 чэрвеня 1985 — 25 красавіка 1988
Папярэднік Wang Daohan[d]
Пераемнік Zhu Rongji[d]
Secretary of the Shanghai Committee of the Chinese Communist Party[d]
1987 — 1989
Папярэднік Rui Xingwen[d]
Пераемнік Цзян Цзэмінь
member of the Politburo Standing Committee of the Chinese Communist Party[d]
23 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002
Нараджэнне 17 жніўня 1926(1926-08-17)[1][2][…]
Смерць 30 лістапада 2022(2022-11-30)[3] (96 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Jiang Shijun[d]
Маці Wang Zhelan[d][4]
Жонка Wang Yeping[d][5]
Дзеці Jiang Mianheng[d] і Jiang Miankang[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[8] і камуністычная партыя[8]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
медаль Пушкіна ордэн Збавіцеля Grand Cross of the Order of Tahiti Nui Order of the Southern Cross ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Ордэн Залатога арла Нацыянальны ордэн Хасэ Марці Order of State of Republic of Turkey Grand Cross of the Order of Good Hope ордэн Вызваліцеля National Order of Mali Order of the Crown of Brunei Order of Tahiti Nui Congolese Order of Merit Order of Bethlehem Order of Good Hope Order of Bethlehem
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 жніўня 1926 года ў г. Янчжоў (правінцыя Цзянсу) у сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную медыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падполлі. Ва ўзросце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК).

Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналагічна-даследчых інстытутах, з 1973 года ў апараце 1-га Міністэрства машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—1956), узначальваў групы кітайскіх спецыялістаў у Румыніі (1971—1973; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976). З 1980 года — намеснік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўнага камітэта па справах імпарту і экспарту, затым — намеснік старшыні і па сумяшчальніцтве начальнік сакратарыята Дзяржаўнага камітэта па кіраванні замежнымі інвестыцыямі.

3 1982 года — намеснік Міністра, Міністр электроннай прамысловасці КНР. Мэр г. Шанхай (1985—1988), сакратар яго гаркама КПК (1987—89), Член ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генеральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Ваеннага савета (з лістапада 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003).

На пасаду Старшыні КНР уступіў 27 сакавіка 1993 года. Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У перыяд кіраўніцтва Цзян Цзэміня эканоміка Кітая дэманстравала ўражальныя тэмпы росту. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва[9]. У 2001 годзе наведаў з афіцыйным візітам Беларусь. Вышэйшую дзяржаўную пасаду Цзян Цзэмінь пакінуў 15 сакавіка 2003 года.

Памёр 30 лістапада 2022 года ў Шанхаі. Пахаваны на рэвалюцыйных могілках «Бабаашань» у Пекіне[10].

Зноскі

  1. Jiang Zemin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jiang Zemin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. а б 告全党全军全国各族人民书 — 2022. Праверана 30 лістапада 2022.
  4. Geni.com — 2006.
  5. http://news.sina.com.cn/c/nd/2017-01-09/doc-ifxzkssy1483790.shtml Праверана 26 мая 2021.
  6. Kuhn R. L. The Man Who Changed China: The Life and Legacy of Jiang ZeminRandom House, 2004.
  7. Jiang Zemin returns to spotlight with a salutory couplet to former schoolSCMP, 2012. Праверана 20 жніўня 2014.
  8. а б Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.
  9. zviazda.by
  10. zviazda.by

Літаратура

правіць