Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва

міжурадавая арганізацыя

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана. За выключэннем Узбекістана, астатнія краіны з’яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996—1997 гадах паміж Казахстанам, Кыргызстанам, Кітаем, Расіяй і Таджыкістанам пагадненняў аб умацаванні даверу ў ваеннай вобласці і ўзаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС)
Тэрыторыя: 30,2 млн км²
Штаб-кватэры
Тып арганізацыі міжнародная міжурадавая арганізацыя[d]
Афіцыйныя мовы руская, кітайская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Расія Дзмітрый Мезенцаў
(прызначаны 7 чэрвеня 2012; займае пасаду з 1 студзеня 2013 па 31 снежня 2015)
Заснаванне
Дата заснавання 15 чэрвеня 2001
Член у   10 дзяржаў-членаў
  2 дзяржавы-назіральніцы
  6 дзяржаў са статусам «партнёр па дыялогу»
sectsco.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная тэрыторыя краін, якія ўваходзяць у ШАС, складае 30 млн км², гэта значыць 60 % тэрыторыі Еўразіі. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС роўная 1 млрд. 455 млн чалавек (2007 год),[1] чацвёртая частка насельніцтва планеты.[2] Эканоміка КНР — другая ў свеце па ВУП пасля ЗША (таксама саступае сумарнаму ВУП Еўрасаюза).

ШАС не з’яўляецца ваенным блокам (як, напрыклад, НАТА) ці адкрытай рэгулярнай нарадай па бяспецы (як, напрыклад, АРФ АСЕАН), а займае прамежкавую пазіцыю.[3] Галоўнымі задачамі арганізацыі абвешчаны ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на шырокай прасторы, якая аб’ядноўвае дзяржавы-ўдзельніцы, барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам, экстрэмізмам[4], наркатрафікам, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння.

Паводле Палажэння пра прыём новых членаў у ШАС ад 11 чэрвеня 2010 года, дзяржава-заяўніца, якая прэтэндуе на членства ў арганізацыі, павінна далучыцца да дзеючых у ШАС міжнародных дагавораў (каля 40), унесці змяненні ў нацыянальнае заканадаўства[5].

Члены арганізацыі

правіць

Краіны-ўдзельніцы ШАС

Дзяржавы-назіральнікі

Партнёры па дыялогу

Атрымалі запрашэнне на саміты кіраўнікоў дзяржаў ШАС

Адрозненне ШАС ад іншых рэгіянальных утварэнняў на тэрыторыі былога СССР складаецца ў тым, што апроч краін СНД у яе ўваходзіць Кітай. Акрамя таго, ШАС мае пагадненні аб партнёрстве з ААН, СНД, АДКБ і АСЕАН.

Пазіцыя Беларусі

правіць

Беларусь з’яўлялася ў ШАС партнёрам па дыялогу з 2010 г., краінай-назіральніцай з 2015 г. У верасні 2022 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе Беларусь афіцыйна прадставіла сваю заяўку на паўнапраўны ўдзел у арганізацыі, і рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў члены ШАС было прынятае[5].

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам стратэгічна важнага геаграфічнага становішча Беларусь здольная арганічна дапоўніць структуру арганізацыі — «прапанаваць свае транзітны, прамысловы, навуковы патэнцыял, вопыт міратворчай дзейнасці і шматбаковай дыпламатыі»[5]. Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Дзяніса Карася, ШАС — адна з галоўных міжнародных арганізацый, якая ў бліжэйшы час будзе процівагай НАТА і ЕС, а Беларусь чакаюць вялікія плюсы ад уступлення ў яе. Разам з тым палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на ўнутраныя канфлікты і супярэчнасці ў ШАС, дапусціўшы, што «мудрым рашэннем было б застацца ў статусе назіральніка, якім Беларусь з’яўляецца ў ШАС ужо сем гадоў»[6].

У сакавіку 2023 года на сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь плануе ўступіць у арганізацыю да чарговага яе саміту, які плануецца ў Дэлі ў чэрвені 2023 года[7]. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік патлумачыў журналістам, што статус Беларусі як назіральніка не дае магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у працы арганізацыі[7].

4 ліпеня 2024 года Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адпаведнае рашэнне падпісана ў ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Астане[8].

Зноскі

  1. Иван Дмитриев.. Один — за всех и шесть — за одного. Российская газета (23 жніўня 2007). Праверана 14 жніўня 2010.
  2. Комиссина И. Н., Куртов А. А. Шанхайская организация сотрудничества. — С.251
  3. Зимонин В.П. Шанхайская организация сотрудничества и евразийское измерение // Шанхайская организация сотрудничества: к новым рубежам развития : Материалы кругл. стола. — М.: Ин-т Дальн. Вост. РАН, 2008. — С. 202. — ISBN 978-5-8381-0143-3.
  4. «ШАС была створана ў разліку нанясення ўдараў па „трох сілах“ — тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму» (афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Кун Цюань, 2004) [1].
  5. а б в https://zviazda.by/be/news/20220916/1663320411-rashenne-ab-pachatku-pracedury-pryyomu-belarusi-u-chleny-shas-prynyata-na
  6. https://belisrael.info/?p=31825
  7. а б https://zviazda.by/be/news/20230309/1678350890-lukashenka-belarus-mae-namer-vykanac-pracedury-dlya-ustuplennya-u-shas-da
  8. Беларусь стала членам ШАС

Спасылкі

правіць