Гаміньдан
Гаміньда́н (кіт. трад. 中國國民黨, спр. 中国国民党, піньінь Zhōngguó Guómíndǎng, літаральна: «Кітайская нацыянальная народная партыя») — кансерватыўная палітычная партыя Кітайскай рэспублікі. Разам з Першай народнай партыяй фарміруе «сінюю кааліцыю», якая імкнецца да ўз’яднання Кітая, у той час як «зялёная кааліцыя» на чале з Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыяй стаіць на пазіцыях абвяшчэння Тайваня ў якасці незалежнай дзяржавы пад назвай «Рэспубліка Тайвань» (гл. Два Кітая).
Гаміньдан (Кітайская нацыянальная народная партыя) | |
---|---|
中國國民黨 | |
![]() | |
Лідар | Ма Інцзю [1], з 2007 года. |
Заснавальнік | Сунь Ятсен[2] і Yeung Ku-wan[d] |
Дата заснавання |
10 кастрычніка 1919 (сучасны) 24 лістапада 1894 (як Таварыства адраджэння Кітая) |
Штаб-кватэра |
232—234 Bade Rd., Sec. 2 Zhongshan District, Taipei City, Taiwan, Republic of China |
Ідэалогія |
«Тры народных прынцыпу», кансерватызм, антыкамунізм, кітайскі нацыяналізм, уз'яднанне Кітая. |
Саюзнікі і блокі | Першая народная партыя, «Сіняя кааліцыя» |
Маладзёжная арганізацыя | Kuomintang Youth League[d] |
Колькасць членаў | 1 090 000 (2008) |
Партыйны друк | Central Daily News |
Сайт | kmt.org.tw |
![]() |
Гаміньдан быў утвораны неўзабаве пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў Кітаі, падчас якой быў зрынуты цынскі ўрад. Гаміньдан вёў узброеную барацьбу з генераламі Бэянскай групоўкі і Камуністычнай партыяй Кітая за права кіравання краінай аж да паражэння ў Грамадзянскай вайне ў 1949 г., калі ўладу ў краіне цалкам узялі ў рукі камуністы, і гаміньданаўскаму ўраду прыйшлося бегчы на Тайвань.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ У Басю́н (кіт. трад. 吳伯雄, спр. 吴伯雄, піньінь Wú Bóxúng, англ.: Wu Po-hsiung)
- ↑ Short P. Mao: A Life — Great Britain: Hodder & Stoughton, 1999. — P. 639. — 782 p. — ISBN 978-0-340-60624-7