Тры народныя прынцыпы

Тры народныя прынцыпы (Саньмінь, кіт. трад. 三民主義, кіт. спр. 三民主义, піньінь Sān Mín Zhǔyì) — палітычная дактрына, створаная і распрацаваная кітайскім палітычным дзеячам і філосафам Сунь Ятсенам напачатку XX стагоддзя.

Сунь Ятсен
Сунь Ятсен – аўтар «Трох народных прынцыпаў» і выдатны кітайскі рэвалюцыйны дзеяч.

Асноўная ідэя Трох народных прынцыпаў — пераўтварэнне Кітая ў дэмакратычную, магутную і квітнеючую дзяржаву. З’яўляецца афіцыйнай ідэалогіяй тайваньскай (кітайскай) партыі Гаміньдан і ўзгадваецца ў канстытуцыі Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), а таксама ў дзяржаўным гімне гэтай краіны.

Прынцыпы правіць

Нацыяналізм («Мінцзу») правіць

У часы, калі Сунь Ятсен актыўна распрацоўваў сваю палітычную тэорыю, Кітай знаходзіўся пад уладай маньчжурскай дынастыі Цын і пакутаваў ад нераўнапраўных дамоваў з Еўрапейскімі дзяржавамі, пры гэтым нацыяналізм этнічных ханьцаў быў практычна неразвіты, нягледзячы на тое, што іх ў Цынскай Імперыі была большасць. Сунь Ятсен лічыў, что кітайцы павінны зрынуць маньчжурскую манархію і ўзначаліць саюз пяці народаў Кітая (ханьцы, маньчжуры, манголы, уйгуры, тыбетцы), а таксама як мага хутчэй пазбавіцца прыгнятальніцкіх дамоваў з іншаземцамі і паступова стаць новай сусветнай дзяржавай. Вельмі дакладна гэты прынцып (民族主義, Mínzú Zhǔyì) дэманструе ранні сцяг Кітайскай Рэспублікі (1912—1928) – ён складаецца з пяці гарызантальных палос розных колераў, якія сімвалізуюць асноўныя пяць кітайскіх народаў.

Народаўладдзе («Міньцюань») правіць

Прынцып Народаўладдзя (民權主義, Mínquán Zhǔyì), які часта перакладаюць як Прынцып Дэмакратыі, ва ўяўленні Сунь Ятсена значыць, што Кітай павінны развіваць як форму ўлады дэмакратыю заходняга тыпу. Пры гэтым, філосаф унёс у звыклую тэорыю свае змены, кіруючыся кітайскімі традыцыямі і нормамі. Напрыклад, да звычайных для дэмакратычнай дзяржавы заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў ён дадаў кантрольную і экзаменацыйную ўлады, асноўнай функцыяй якіх з'яўляецца нагляд за якасцю працы дзяржаўных служачых.

Сунь асабліва вызначыў «Чатыры народных права» – асноўныя палітычныя правы, якія гарантуюцца ўсім грамадзянам рэспублікі. Асноўным інструментам народнай улады выступае Нацыянальны Сход – парламент, у які грамадзяне дзяржавы абіраюць сваіх прадстаўнікоў. З ім і звязаны «Чатыры народных права» – гэта права на выбары, права на рэферэндум, права на адкліканне (народнага прадстаўніка, дэпутата) і права на заканадаўчую ініцыятыву.

Народны дабрабыт («Міньшэнь») правіць

Прынцып Народнага дабрабыту (民生主義, Mínshēng Zhǔyì), які таксама называюць Прынцыпам Сацыялізма. Усведамляючы недахопы нерэгуляванага капіталізма, Сунь Ятсен прапаноўвае ўкараніць у эканоміцы некаторцыя асаблівасці сацыялістычных дзяржаў. Так, ён пісаў, што ідэальны кітайскі ўрад павінны паклапаціцца аб забеспячэнні кожнага грамадзяніна чатырма асноўнымі сродкамі для існавання: ежай, адзеннем, жыллём і транспартам.

Спадчына правіць

Тры народныя прынцыпы былі абвешчаны афіцыйнай ідэалогіяй партыі Гаміньдан і Кітайскай Рэспублікі падчас кіраўніцтва Чан Кайшы, Рэарганізаванага нацыянальнага урада (урад Ван Цзінвэя) і паслужылі асновай для праграмы Камуністычнай Партыі Кітая у якасці "стадыі старой дэмакратыі". Гаміньдан і Камуністычная Партыя маюць у асноўным адно разуменне прынцыпа нацыяналізма, але маюць розныя погляды на прынцыпы народаўладдзя і народнага дабрабыту. Пра-японскі калабарацыянісцкі ўрад разглядаў нацыяналізм як антыімперыялізм і паназіятызм у кааперацыі з Японскай імперыяй.

Тайвань правіць

Кітайская Народная Рэспубліка правіць

В'етнам правіць