Чан Кайшы
Чан Кайшы (дакладней Дзян Цзешы, 31 кастрычніка 1887, Сікоу, павет Фэнхуа, Чжэцзян, каля Нінбо — 5 красавіка 1975) — ваенны і палітычны дзеяч Кітая, які ўзначаліў Гаміньдан ў 1925 г. пасля смерці Сунь Ятсена. Сын — Цзян Цзінго.
БіяграфіяПравіць
Скончыў ваенныя акадэміі ў Баадзіне і Токіа. У 1-й палове 20-х гг. выступаў на баку Сунь Ятсена. У якасці галоўнакамандуючага Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у Паўночным паходзе 1926-27 гадоў. Чан Кайшы парваў з камуністамі і ў сакавіку 1927 абвясціў аб стварэнні свайго ўрада ў Нанкіне, які неўзабаве быў прызнаны нацыянальным урадам Кітая. Пасля нападу Японіі 7 ліпеня 1937 года на Кітай стварыў адзіны антыяпонскі нацыянальны фронт, у аснову якога было пакладзена пагадненне Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і Гаміньдана аб сумесных дзеяннях.
2 жніўня 1943 года ў Чунцыне, куды Чан Кайшы перанёс рэзідэнцыю свайго ўрада пасля японскай акупацыі Нанкіна, памёр прэзідэнт нацыянальнага ўрада Кітая Лінь Сен. 13 верасня 1943 года Чан Кайшы быў абвешчаны прэзідэнтам цэнтральнага выканаўчага камітэта Гаміньдана. У кастрычніку адбылася цырымонія яго інаўгурацыі. У лістападзе 1943 года Чан прыняў удзел у Каірскай канферэнцыі, дзе ён, прэзідэнт ЗША Ф. Д. Рузвельт і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі У.Черчыль падпісалі Каірскую дэкларацыю, сфармулявалі ваенную дактрыну саюзнікаў на Далёкім Усходзе. 17 мая 1945 года Чан Кайшы быў абраны цзун-цзаем (генеральным дырэктарам) Гаміньдана.
Пасля капітуляцыі Японіі (2 верасня 1945) адхіліў прапанову КПК аб стварэнні кааліцыйнага ўрада і ў чэрвені 1946 года развязаў новую грамадзянскую вайну.
Зноскі
- ↑ а б Chiang Kai-shek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Chiang Kai-shek // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Chiang Kai-shek // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Chiang Kai-shek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Chiang Kai-shek // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11867580X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 751. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чан Кайшы