Цзян Вэйго

тайваньскі генерал

Цзян Вэйго (кіт. трад. 蔣緯國, кіт. спрошч. 蒋纬国, піньінь Jiǎng Wěiguó, або Chiang Wei-kuo; 6 кастрычніка 1916 — 22 верасня 1997) — кітайскі вайсковы і палітычны дзеяч. Значны функцыянер партыі Гаміньдан. Прыёмны сын генералісімуса Чан Кайшы, прыёмны брат прэзідэнта Кітайскай Рэспублікі Цзян Цзінго.

Цзян Вэйго
кіт. трад. 蔣緯國, піньінь Jiǎng Wěiguó
Цзян Вэйго на Тайвані, 1950-я
Цзян Вэйго на Тайвані, 1950-я
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1997
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Tai Chi-tao[d]
Жонка Q28412043? і Shi Jingyi[d]
Дзеці Chiang Hsiao-kang[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Тайвань
 Трэці рэйх
Род войскаў Вермахт
Армія Кітайскай Рэспублікі
Гады службы Тайвань 1939-1986
Сцяг Нацысцкай Германіі 1936-1939
Званне
Бітвы/войны Аншлюс (1938)
Анэксія Судэтаў (1938)
Уварванне ў Польшчу (1939)
Другая япона-кітайская вайна (1937-1945)
Грамадзянская вайна ў Кітаі (1946-1950)
Узнагароды і званні
Order of Brilliant Star
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Цзян Вэйго нарадзіўся ў Токіа ў тыя часы, калі большая частка удзельнікаў партыі Гаміньдан знаходзілася ў выгнанні ў Японіі. Біялагічным бацькам Цзяна з’яўляўся гаміньданаўскі партыйны дзеяч, паплечнік Чан Кайшы Тай Цзітао, а маці — японка Сігемацу Канэко, у якіх быў неафіцыйны раман. Тай Цзітао палічыў, што дзіцяці паза шлюбам разбурыць яго сям’ю і кар’еру, таму ён прапанаваў Чан Кайшы стаць прыёмным бацькам хлопчыка, у якога на той момант быў ужо шасцігадовы сын Цзінго.

Сам Цзян Вэйго амаль усё жыццё адмаўляўся прызнаць сваё паходжанне і настойваў, што з’яўляецца родным сынам Чан Кайшы, але незадоўга да смерці ўсё ж прызнаў, што яго біялагічны бацька — Тай Цзітао.

Служба ў Германіі правіць

 
Цзян Вэйго ў форме унтэрфельдфебеля Вермахта, 1938 год

У той час, калі брат Цзінго жыў і працаваў у Савецкім Саюзе, Вэйго у 1936 годзе быў адпраўлены бацькам на навучанне ў Трэці рэйх. Ён паступіў у вайсковую акадэмію ў Мюнхен. Тут Цзян вывучаў сучасныя метады вядзення вайны, выкарыстання танкаў, іх узаемадзеянне з авіацыяй і пехотай. Таксама Цзян Вэйго закончыў спецыяльныя курсы па баявых дзеяннях у гарах, за што атрымаў права насіць знак «Эдэльвейс» нямецкай 1-й горнапехотнай дывізіі.

Цзян Вэйго ўдзельнічаў у Аншлюсе Аўстрыі і анэксіі Судэтаў як камандзір танкавага экіпажу, а таксама ва ўварванні ў Польшчу, але быў адазваны ў Кітай у сувязі са складанай сітуацыяй на кітайска-японскім фронце і пагаршэннем кітайска-германскіх адносінаў.

Падчас вайны з Японіяй правіць

 
Цзян Вэйго (справа) разам з бацькам (у цэнтры) і братам Цзінго (злева)

Пасля вяртання з Германіі Чан Кайшы накіраваў Вэйго з візітам ад свайго імя ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Там ён чытаў лекцыі амерыканскім вайскоўцам аб арганізацыі і тактыцы нямецкай арміі. У Кітаі Вэйго прымаў удзельніцтва ў арганізацыі першага танкавага батальёна Нацыянальна-рэвалюцыйная армія. У 1941 служыў у гарнізоне ў Сіань. У 1943 навучаўся ў амерыканскай бронетанкавай школе.

З 28 гадоў — маёр, з 29 — падпалкоўнік. У 32 гады атрымаў званне палкоўніка танкавых войскаў.

Падчас Грамадзянскай вайны правіць

У часы грамадзянскай вайны (1946—1950) камандаваў кітайскім танкавым батальёнам, які быў укамплектаваны амерыканскімі танкамі М4 Шэрман. Выкарыстоўваючы навыкі, атрыманыя ў Еўропе і Амерыцы, дасягнуў некаторых вайсковых поспехаў. Разам са сваім падраздзяленнем быў эвакуяваны з Шанхая на востраў Тайвань, дзе заняўся арганізацыяй новага танкавага корпуса, дыслакаванага ў ваколіцы Тайбэя.

Тайвань правіць

 
Цзян Вэйго, генерал арміі Кітайскай Рэспублікі, 1980-я

Пасля эвакуацыі ўладаў Кітайская Рэспублікі на Тайвань, Цзян Вэйго працягваў займаць кіруючую пазіцыю ў арміі. У 1964 годзе, калі яго падпарадкаваны генерал Чжао Чжыхуа правёў няўдалую спробу дзяржаўнага пераварота, Цзян Вэйго страціў давер урада і быў пазбаўлены рэальнага ўплыву ва ўзброеных сілах.

У 1969 Цзян стварыў вайсковую школу. У 1975 атрымаў званне генерала і стаў прэзідэнтам Універсітэта Узброеных Сілаў. У 1986 сыйшоў у адстаўку і стаў Генеральным сакратаром Рады Нацыянальнай Бяспекі.

Пасля смерці брата Цзян Цзінго вырашыў заняцца палітыкай. Ён рашуча выступаў супраць руху тайваньскіх нацыяналістаў і высоўваў кандыдатуру на пост віцэ-прэзідэнта разам з Лінь Янь-Канам у якасці прэзідэнта на выбарах 1990 года, але прайграў Лі Тэнхуэю, які падтрымліваў тайваньскі нацыяналізм.

Апошнія гады правіць

У 1991 г. пакаёўка Цзян Вэйго па імені Лі Хунмэй (李洪美, або 李嫂) была знойдзена мёртвай у маёнтку Цзяна ў Тайбэі. Падчас расследавання ў доме было знойдзена 60 адзінак стралковай зброі. Цзян прызнаў магчымую сувязь паміж наяўнасцю дадзенай зброі і смерцю пакаёўкі, якая пазней была прызнана самагубцай. Інцыдэнт канчаткова запляміў рэпутацыю Цзян Вэйго, асабліва на фоне моцнай незадаволенасці тайванцаў шматгадовым кіраваннем дынастыі Чан Кайшы і звязанай з ёй карупцыяй. У пачатку 1990-х гг. Цзян Вэйго заснаваў групу пад назвай Камітэт па перамяшчэнні духу (奉安移靈小組), які хадатайнічаў (беспаспяхова) як перад уладамі КНР, так і Тайваня аб перапахаванні астанкаў Чан Кайшы і Цзян Цзінго ў мацерыковым Кітаі. У лістападзе 1996 г. удава Чан Кайшы, Сун Мэйлін, канчаткова пераканала Цзян Вэйго адмовіцца ад падобных патрабаванняў.

Памёр ва ўзросце 80 гадоў ад нырачнай недастатковасці, выкліканай цукровым дыябетам; пахаваны на Вайсковых мемарыяльных могілках Уцзі.