Гуанчжоу
Гуанчжо́у[2] або Гуанчжо́ў[3], раней Канто́н — горад субправінцыйнага значэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Гуандун, палітычны, эканамічны, навукова-тэхнічны, адукацыйны, культурны і транспартны цэнтр паўднёвага Кітая. Гуанчжоу з насельніцтвам каля 10 млн чалавек з’яўляецца трэцім паводле насельніцтва горадам Кітая, саступае толькі Пекіну і Шанхаю. Плошча горада 7434,4 км² на сушы і 744 км² на моры.
Горад
Гуанчжоу
广州
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГуанчжоу ляжыць у субтропіках. Клімат цёплы і вільготны, у любую пару года ў горадзе шмат кветак. Гуанчжоу — добра вядомы культурна-гістарычны горад Кітая, з’яўляецца найбуйнейшым у Паўднёвым Кітаі гандлёва-прамысловым горадам і марскім замежнагандлёвым портам.
Гуанчжоу знаходзіцца ў паўднёвай частцы кантынентальнага Кітая, на поўнач ад дэльты ракі Чжуцзян («жамчужная рака»), побач з узбярэжжам Паўднёва-Кітайскага мора, Ганконгам і Макаа. Самая высокая гара ў Гуанчжоу — Бай-юнь-Шань. Горад перасякае рака Чжуцзян, якая, прыняўшы воды прытокаў — Дунцзян («усходняя рака»), Сіцзян («заходняя рака») і Бэйцзян («паўночная рака»), упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора. Агульная плошча тэрыторыі горада складае 7434,4 км².
Клімат Гуанчжоу | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 27,2 | 28,6 | 32,1 | 32,4 | 36,2 | 36,6 | 39,1 | 38,0 | 37,6 | 34,8 | 32,5 | 29,6 | 39,1 |
Сярэдні максімум, °C | 18,3 | 18,5 | 21,6 | 25,7 | 29,3 | 31,5 | 32,8 | 32,7 | 31,5 | 28,8 | 24,5 | 20,6 | 26,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 10,3 | 11,7 | 15,2 | 19,5 | 22,7 | 24,8 | 25,5 | 25,4 | 24,0 | 20,8 | 15,9 | 11,5 | 18,9 |
Абсалютны мінімум, °C | 0,1 | 1,3 | 3,2 | 7,7 | 14,6 | 18,8 | 21,6 | 20,9 | 15,5 | 9,5 | 4,9 | 0,0 | 0,0 |
Норма ападкаў, мм | 41 | 69 | 85 | 201 | 284 | 276 | 233 | 227 | 166 | 87 | 35 | 32 | 1 736 |
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіць- Фукуока, Японія (май 1979)
- Лос-Анджэлес, ЗША (2 сакавіка 1982)
- Маніла, Філіпіны (лістапад 1982)
- Ванкувер, Канада (сакавік 1985)
- Сідней, Аўстралія (май 1986)
- Бары, Італія (лістапад 1986)
- Франкфурт-на-Майне, Германія (11 красавіка 1988)
- Ліён, Францыя (лістапад 1988)
- Окленд, Новая Зеландыя (люты 1989)
- Кванджу, Паўднёвая Карэя (кастрычнік 1996)
- Лінчэпінг, Швецыя (лістапад 1997)
- Дурбан, Паўднёвая Афрыка (ліпень 2000)
- Брысталь, Вялікабрытанія (май 2001)
- Екацярынбург, Расія (10 ліпеня 2002)
- Арэкіпа, Перу (27 кастрычніка 2004)
- Бірмінгем, Вялікабрытанія (снежань 2006)
- Дубай, ААЭ
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Бэй Юймін (1917—2019) — амерыканскі архітэктар.
Крыніцы
правіць- ↑ а б 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ У. Куліковіч. Новае ў беларускай арфаграфіі, Мн., 2009, С.98
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуанчжоу