Вежа CITIC (анг. CITIC Plaza — будынак Міжнароднай Кітайскай Гандлёва-інвестыцыйнай Кампаніі, CITIC) — 80-павярховы небаскроб, размешчаны ў горадзе Гуанчжоу, Кітай. Вышыня будынка, уключаючы два шпілі, падобныя да антэн, складае 391 м. Да моманту завяршэння будаўніцтва (1997) ён з’яўляўся самым высокім будынкам у свеце пасля Нью-Ёрка і Чыкага, а таксама самым высокім будынкам у Кітаі і Азіі. Па стане на пачатак 2007, ён з’яўляецца трэцім па вышыні будынкам у Кітаі пасля Цзінь Мао ў Шанхаі і Міжнароднага фінансавага цэнтра ў Ганконгу, шостым у Азіі і сёмым у свеце.

CITIC Plaza
Краіна
Месцазнаходжанне Сцяг Кітая Гуанчжоу, Кітай
Прызначэнне офісы
Адкрыццё 1997 і 1996
Матэрыялы шкло[1]
Вышыня 390,2 м[2]
Вышыня па шпілі 391.1 m
Вышыня па даху 321.9 m
Вышыня па верхнім паверсе 297.0 m
Колькасць паверхаў 80
Колькасць ліфтаў 36
Уласнік Кітайская міжнародная даверна-інвестыцыйная кампанія[d]
Архітэктар Dennis Lau & Ng Chun Man Architects & Engineers (HK) Ltd.
Emporis 129488
SkyscraperPage 50
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць