Лінчэпінг
Лінчэпінг (шведск.: Linköping) — горад у Швецыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад ад Стакгольма. Галоўны горад ландскапу Эстэргётланд і адміністрацыйны цэнтр аднайменнага лена. 97 500 жыхароў (2005). Авіяцыйная і тэлекамунікацыйная прамысловасць. Універсітэт. Горад быў заснаваны ў XII стагоддзі.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Выбітныя мясціны
правіцьДа выбітных мясцінаў Лінчэпінгу належаць: Кафедральны сабор (XII ст.), царква Св. Лаўрэнція (Sankt Larskyrka), замак XIII ст., Вялікая плошча (Stora torget) з фантанам Фолькунгаў, працы Карла Мілеса. Сярод музеяў варта адзначыць Музей пад адкрытым небам Стары Лінчэпінг, дзе сабраны тыповыя для мясцовасці драўляныя пабудовы і пануе атмасфера XIX — пачатку XX стагоддзяў; Авіяцыйны; Музей лена Эстэргётланд, у якім ня толькі прадстаўлена гісторыя краю, але і творы знакамітых мастакоў (Альбрэхт Дзюрэр, Пер Хёрберг і іншыя).
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лінчэпінг