Дзяржавы — члены ААН

Гл. таксама Спіс дзяржаў — членаў ААН

У ААН у наш час уваходзіць 193 дзяржавы[1]. З міжнародна прызнаных незалежных дзяржаў у ААН не ўваходзіць толькі Дзяржава Палесціна і Святы Прастол, з часткова прызнаных — САДР, Кітайская Рэспубліка (Тайвань), Абхазія, Паўднёвая Асеція, Рэспубліка Косава, Паўночны Кіпр. З іх толькі САДР і Палесціна на гэты момант фармальна маюць права ў будучыні стаць членамі арганізацыі, паколькі, у адрозненне ад астатніх часткова прызнаных дзяржаў, яны з'яўляюцца былымі калоніямі і, у адпаведнасці з Дэкларацыяй ГА ААН аб дэкаланізацыі, у рамках ААН не прызнаецца чый-небудзь суверэнітэт над імі.[2] Асобным прадстаўніком з'яўляецца суб'ект міжнароднага права Мальтыйскі ордэн.

Члены і назіральнікі ААН

правіць

У наш час членамі ААН могуць быць толькі міжнародна-прызнаныя дзяржавы — суб'екты міжнароднага права. Паводле Статуту ААН, прыём у члены ААН адкрыты для ўсіх «міралюбівых дзяржаў, якія прымуць на сябе абавязацельствы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, і якія, па меркаванню Арганізацыі, могуць і жадаюць гэтыя абавязацельствы выконваць.». «Прыём любой такой дзяржавы ў Члены Арганізацыі праводзіцца пастановай Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.». Для прыёму новага члена неабходна падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітай, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі аб ўступленні патрабуецца большасць у дзве траціны. Новая дзяржава становіцца членам ААН з даты рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі.[3]

Сярод першапачатковых членаў ААН былі краіны, якія не з'яўляліся паўнапраўнымі міжнародна-прызнанымі дзяржавамі (саюзныя рэспублікі СССР Беларуская ССР і Украінская ССР, калонія Вялікабрытаніі Брытанская Індыя, пратэктарат ЗША Філіпіны), а таксама фактычна незалежныя дамініёны Вялікабрытаніі Аўстралійскі Саюз, Канада, Новая Зеландыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз.

У верасні 2011 года заяўку на прыняцце ў члены ААН падала Палесцінская аўтаномія (часткова-прызнаная Дзяржава Палесціна). Задавальненне гэтай заяўкі было адкладзена да палесцінска-ізраільскага ўрэгулявання і ўсеагульнага міжнароднага прызнання Палесціны[4], аднак, 29 лістапада 2012 года па выніках галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН (138 галасоў «за», 9 — «супраць», 41 краіна ўстрымалася) «падала Палесціне статус дзяржавы-назіральніцы пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая не з'яўляецца яе членам, без шкоды для набытых правоў, прывілеяў і ролі Арганізацыі вызвалення Палесціна ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый як прадстаўніка палесцінскага народа паводле адпаведных рэзалюцый і практыкі»[5].

Акрамя статусу члена, існуе статус назіральніка ААН, які можа папярэднічаць уступленню ў рады паўнапраўных членаў. Статус назіральніка прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Назіральнікамі ААН, а таксама членамі спецыялізаваных устаноў ААН (напрыклад, ЮНЕСКА) могуць быць як прызнаныя, так і часткова прызнаныя дзяржавы і дзяржаўныя ўтварэнні.[6] Так, назіральнікамі з'яўляюцца Ватыкан, Палесціна (да 1974 — АВП, затым да 2012 — Палесцінская аўтаномія ў якасці суб'екта-назіральніка), Мальтыйскі ордэн, а таксама некаторы час былі, напрыклад, Аўстрыя, Італія, Фінляндыя, Японія, Швейцарыя і іншыя краіны, якія мелі, але часова не скарысталіся правам уступлення па розных прычынах.

Першапачатковыя члены ААН

правіць

Да першапачатковых членаў ААН адносяцца 50 дзяржаў, якія падпісалі Статут ААН на канферэнцыі ў Сан-Францыска 26 чэрвеня 1945 года, а таксама Польшча, якая адсутнічала там.

«Польскае пытанне»

правіць

На момант правядзення канферэнцыі ў Сан-Францыска, Польшча знаходзілася ў працэсе аднаўлення незалежнасці пасля свайго «чацвёртага падзелу» і не мела адзінага і агульнапрызнанага ўрада. Непасрэдна на тэрыторыі Польшчы дзейнічаў прасавецкі Часовы ўрад («Люблінскі ўрад»), тады як у Лондане знаходзіўся міжнародна прызнаны Польскі ўрад у выгнанні. Пад ціскам СССР, Польшча была ўключана ў спіс краін-падпісантаў Статуту ААН, а 5 ліпеня 1945 года Вялікабрытанія і ЗША прызналі Часовы ўрад Польшчы ў якасці законнага. Статут ААН Польшча падпісала 24 кастрычніка 1945 года.

Члены ААН без фармальнай дзяржаўнай незалежнасці

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Дзяржавы — члены ААН

У колькасць першапачатковых членаў ААН уваходзіла 8 тэрыторый, якія не валодалі фармальнай незалежнасцю:

Цяпер, калі ў ААН уваходзяць толькі незалежныя дзяржавы, гэта выглядае парадаксальнай сітуацыяй, аднак у 1945 годзе, да распаду каланіяльных імперый у 1960-х гадах, міжнароднае ўстройства была значна больш складаным з-за існавання мноства формаў залежных дзяржаў без фармальнай незалежнасці, якія тым не менш валодалі самакіраваннем і міжнародным прызнаннем.

Рэшткі ранейшай міжнароднай сістэмы захаваліся цяпер у форме «асацыяваных дзяржаў», некаторыя з якіх з'яўляюцца членамі ААН. Буйных дзяржаў сярод іх няма.

Прысутнасць Беларускай ССР і Украінскай ССР у спісе першапачатковых членаў ААН выглядае цалкам прымальна з пункту гледжання міжнароднага права 40-х гадоў XX стагоддзя. Гэтыя рэспублікі, як і ўсе іншыя саюзныя рэспублікі з'яўляліся дзяржавамі, і паводле Канстытуцыі СССР 1936 года (у рэдакцыі 1944 года[7]), мелі:

  • абмежаваны суверэнітэт (артыкул 15);
  • уласную Канстытуцыю (артыкул 16);
  • права свабоднага выхаду са складу СССР (артыкул 17);
  • права на замежнапалітычную дзейнасць, уключаючы заключэнне міжнародных дагавораў і абмен дыпламатычнымі місіямі з іншым дзяржавамі (артыкул 18-а);
  • права на ўласныя воінскія фарміраванні (артыкул 18-б).

Спіс першапачатковых членаў ААН

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1945-11-011 лістапада 1945   Аўстралія

3 сакавіка 1986 — незалежнасць ад   Вялікабрытанія.

1945-10-2424 кастрычніка 1945   Аргенціна
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Беларуская ССР
(цяпер —   Беларусь)
1945-12-2727 снежня 1945   Бельгія
1945-11-1414 лістапада 1945   Балівія
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Бразілія
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Вялікабрытанія
1945-11-1515 лістапада 1945   Венесуэла
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Гаіці
1945-11-2121 лістапада 1945   Гватэмала
1945-12-1717 снежня 1945   Гандурас
1945-10-2525 кастрычніка 1945   Каралеўства Грэцыя
(цяпер —   Грэцыя)
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Данія
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Дамініканская Рэспубліка
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Каралеўства Егіпет
(цяпер —   Егіпет)
З 21 студзеня 1958 года па 13 кастрычніка 1961 года быў аб'яднаны з Сірыяй у адзіную дзяржаву   Аб’яднаная Арабская Рэспубліка. Пасля аднаўлення незалежнасці Сірыяй, захоўваў «аб'яднаную» назву да 2 верасня 1971 года
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Брытанская Індыя На момант падпісання Статуту ААН — частка Брытанскай імперыі, складалася з сучасныя   Індыю,   Пакістан,   Бангладэш і   Бірму
1945-12-2121 снежня 1945   Каралеўства Ірак
(цяпер —   Ірак)
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Шаханшахская Дзяржава Іран
(цяпер —   Іран)
1945-11-099 лістапада 1945   Канада На момант падпісання Статуту ААН — дамініён Брытанскай Імперыі. З 17 красавіка 1982 года — незалежная дзяржава
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Тайвань
(цяпер —   Кітай)
З 1949 года кантралюе толькі Тайвань і суседнія астравы. 25 кастрычніка 1971 года, у адпаведнасці з Рэзалюцыяй 2758 Генеральнай Асамблеі ААН яе месца, уключаючы месца Пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН, заняла   Кітайская Народная Рэспубліка
1945-11-055 лістапада 1945   Калумбія
1945-11-022 лістапада 1945   Коста-Рыка
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Куба
1945-11-022 лістапада 1945   Ліберыя
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Ліван
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Люксембург
1945-11-077 лістапада 1945   Мексіка
1945-12-1010 снежня 1945   Нідэрланды
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Нікарагуа
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Новая Зеландыя На момант падпісання Статуту ААН — дамініён Брытанскай Імперыі. З 13 снежня 1986 года — незалежная дзяржава
1945-11-2727 лістапада 1945   Нарвегія
1945-11-1313 лістапада 1945   Панама
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Парагвай
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Перу
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Польшча Як Рэспубліка Польшча. Не прысутнічала на Канферэнцыі ў Сан-Францыска з-за рознагалоссяў Вялікабрытаніі і ЗША з Савецкім Саюзам адносна законнага польскага ўрада. 5 ліпеня 1945 года Вялікабрытанія і ЗША прызналі прасавецкі Часовы ўрад Польшчы («Люблінскі ўрад»), што дазволіла Польшчы падпісаць Статут ААН. З 1952 года — Польская Народная Рэспубліка, з 1989 года — ізноў Рэспубліка Польшча
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Сальвадор
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Саудаўская Аравія
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Сірыя З 21 студзеня 1958 года па 13 кастрычніка 1961 года была аб'яднана з Егіптам у адзіную дзяржаву   Аб’яднаная Арабская Рэспубліка
1945-10-2424 кастрычніка 1945   ЗША
1945-10-2424 кастрычніка 1945   СССР
(цяпер —   Расія)
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Турцыя
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Украінская ССР
(цяпер —   Украіна)
1945-12-1818 снежня 1945   Уругвай
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Філіпіны Як Садружнасць Філіпіны. На момант падпісання Статуту ААН — самакіравальная тэрыторыя, пратэктарат ЗША. З 4 ліпеня 1946 года — незалежная дзяржава Рэспубліка Філіпіны
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Францыя
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Чэхаславакія
(цяпер дзяржавы-правапераемніка няма)
Як Чэхаславацкая Рэспубліка. З 1960 года — Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка, з 1990 года — Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка. Выйшла са складу ААН 1 студзеня 1993 года пасля распаду на незалежныя дзяржавы   Чэхію і   Славакію
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Чылі
1945-12-2121 снежня 1945   Эквадор
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Эфіопская імперыя
(цяпер —   Эфіопія)
1945-10-2424 кастрычніка 1945   Югаславія
(цяпер дзяржавы-правапераемніка няма)
У 1992-93 гадах Югаславія распалася на некалькі незалежных дзяржаў, якія пасля самастойна ўвайшлі ў ААН. 1 лістапада 2000 года ў ААН уступіла   СР Югаславія, якая не з'яўляецца правапераемніцай першапачатковай Югаславіі. Пасля абвяшчэння 3 чэрвеня 2006 года незалежнасці Чарнагорыяй, членства Саюзнай рэспублікі Югаславіі перайшло да   Сербія
1945-11-077 лістапада 1945   Паўднёва-Афрыканскі Саюз (цяпер —   Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) На момант падпісання Статуту ААН — дамініён Брытанскай Імперыі, з 31 мая 1961 года — незалежная дзяржава   Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР)

Краіны якія ўвайшлі ў ААН у 1946—2011 гадах

правіць

На працягу 19462011 у ААН былі прыняты яшчэ 142 дзяржавы:

1940-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1946-11-0919 лістапада 1946   Афганістан
1946-11-0919 лістапада 1946   Ісландыя
1946-11-0919 лістапада 1946   Швецыя
1946-12-1616 снежня 1946   Тайланд (як Сіям)
1947-09-3030 верасня 1947   Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства

(цяпер —   Емен)

1947-09-3030 верасня 1947   Пакістан 14 жніўня 1947 — незалежнасць ад Вялікабрытаніі
афіц. — Дамініён Пакістан
1948-04-1919 красавіка 1948   М’янма (Бірма)

(цяпер —   М’янма)

4 студзеня 1948 — незалежнасць ад Вялікабрытаніі
афіц. — Бірманскі саюз
1949-05-1111 мая 1949   Ізраіль

1950-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1950-09-2828 верасня 1950   Інданезія У пісьме ад 20 студзеня 1965 года Інданезія абвясціла пра сваё рашэнне выйсці з Арганізацыі Аб'яднаных Нацый «на гэтым этапе і ў цяперашніх умовах». У тэлеграме ад 19 верасня 1966 года яна абвясціла пра сваё рашэнне аб «аднаўленні поўнага супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і ўдзелу ў яе дзейнасці». 28 верасня 1966 года Генеральная Асамблея прыняла да ўвагі гэта рашэнне і прэзідэнт запрасіў прадстаўнікоў Інданезіі заняць месца ў Асамблеі[8].
1955-12-1414 снежня 1955   Аўстрыя
1955-12-1414 снежня 1955   Албанія
1955-12-1414 снежня 1955   Балгарыя
1955-12-1414 снежня 1955   Венгрыя
1955-12-1414 снежня 1955   Іарданія
1955-12-1414 снежня 1955   Ірландыя
1955-12-1414 снежня 1955   Іспанія
1955-12-1414 снежня 1955   Італія
1955-12-1414 снежня 1955   Камбоджа
1955-12-1414 снежня 1955   Лаос
1955-12-1414 снежня 1955   Лівія З 1951 года — Каралеўства Лівія, з 1969 Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя, з 2011 года як Лівійская Рэспубліка
1955-12-1414 снежня 1955   Непал
1955-12-1414 снежня 1955   Партугалія
1955-12-1414 снежня 1955   Румынія
1955-12-1414 снежня 1955   Фінляндыя
1955-12-1414 снежня 1955   Шры-Ланка да 1972 — Цэйлон
1956-11-1212 лістапада 1956   Марока
1956-11-1212 лістапада 1956   Судан
1956-11-1212 лістапада 1956   Туніс
1956-12-1818 снежня 1956   Японія
1957-03-088 сакавіка 1957   Гана
1957-09-1717 верасня 1957   Малайзія да 1963 — Малая, 16 верасня 1963 года назва была зменена на   Малайзія,[9] пасля далучэння да новай федэрацыі   Сінгапура,   Сабаха (Паўночнае Барнеа) і   Саравака.
  Сінгапур стаў незалежнай дзяржавай 9 жніўня 1965 года і членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 21 верасня 1965 года.[8]
1958-12-1212 снежня 1958   Гвінея

1960-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1960-09-2020 верасня 1960   Кот-д’Івуар раней — Бераг Слановай Косці
1960-09-2020 верасня 1960   Буркіна-Фасо раней —   Верхняя Вольта
1960-09-2020 верасня 1960   Габон
1960-09-2020 верасня 1960   Бенін раней —   Рэспубліка Дагамея
1960-09-2020 верасня 1960   Камерун
1960-09-2020 верасня 1960   Кіпр
1960-09-2020 верасня 1960   Рэспубліка Конга
1960-09-2020 верасня 1960   ДР Конга да 1964 —   Рэспубліка Конга, да 1971 — Дэмакратычная Рэспубліка Конга, затым —   Заір
1960-09-2020 верасня 1960   Мадагаскар
1960-09-2020 верасня 1960   Нігер
1960-09-2020 верасня 1960   Самалі
1960-09-2020 верасня 1960   Тога
1960-09-2020 верасня 1960   ЦАР
1960-09-2020 верасня 1960   Чад
1960-09-2828 верасня 1960   Малі
1960-09-2828 верасня 1960   Сенегал
1960-10-077 кастрычніка 1960   Нігерыя
1961-09-2727 верасня 1961   Сьера-Леонэ
1961-10-2727 кастрычніка 1961   Маўрытанія
1961-10-2727 кастрычніка 1961   Манголія
1961-12-1414 снежня 1961   Танзанія 14 снежня 1961 у члены ААН была прынята   Танганьіка, а 16 снежня 1963 —   Занзібар. 26 красавіка 1964 набыло моц пагадненне аб аб'яднанні Занзібара з Танганьікай у адну дзяржаву — Танзанію, датай уступлення якой у ААН лічыцца дзень 14 снежня 1961
1962-09-1818 верасня 1962   Бурундзі
1962-09-1818 верасня 1962   Руанда
1962-09-1818 верасня 1962   Трынідад і Табага
1962-09-1818 верасня 1962   Ямайка
1962-10-088 кастрычніка 1962   Алжыр
1962-10-2525 кастрычніка 1962   Уганда
1963-05-1414 мая 1963   Кувейт
1963-12-1616 снежня 1963   Кенія
1964-12-011 снежня 1964   Замбія
1964-12-011 снежня 1964   Малаві
1964-12-011 снежня 1964   Мальта
1965-09-2121 верасня 1965   Гамбія
1965-09-2121 верасня 1965   Мальдывы
1965-09-2121 верасня 1965   Сінгапур
1966-09-2020 верасня 1966   Гаяна
1966-10-1717 кастрычніка 1966   Батсвана
1966-10-1717 кастрычніка 1966   Лесота
1966-12-099 снежня 1966   Барбадас
1967-12-1414 снежня 1967   НДР Емен да 1970 —   НДР Емен, у 1990 увайшла ў   Емен
1968-04-2424 красавіка 1968   Маўрыкій
1968-09-2424 верасня 1968   Эсваціні
1968-11-1212 лістапада 1968   Экватарыяльная Гвінея

1970-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1970-10-1313 кастрычніка 1970   Фіджы
1971-09-2121 верасня 1971   Бахрэйн
1971-09-2121 верасня 1971   Бутан гл. Рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН № 292 (1971)
1971-09-2121 верасня 1971   Катар
1971-10-077 кастрычніка 1971   Аман
1971-10-2525 кастрычніка 1971   КНР З 1949 года кантралюе мацерыковы Кітай. 25 кастрычніка 1971 года, у адпаведнасці з Рэзалюцыяй 2758 Генеральнай Асамблеі ААН заняла месца Кітайскай Рэспублікі, уключаючы месца Пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН
1971-12-099 снежня 1971   ААЭ
1973-09-1818 верасня 1973   ГДР
(спыніла існаванне)

3 кастрычніка 1990 — адбылося аб'яднанне Германіі,   ГДР спыніла сваё існаванне і ўвайшла ў склад   ФРГ

1973-09-1818 верасня 1973   ФРГ
(цяпер як Германія)
1973-09-1818 верасня 1973   Багамы
1974-09-1717 верасня 1974   Бангладэш
1974-09-1717 верасня 1974   Гвінея-Бісау
1974-09-1717 верасня 1974   Грэнада
1975-09-1616 верасня 1975   Каба-Вердэ
1975-09-1616 верасня 1975   Мазамбік
1975-09-1616 верасня 1975   Сан-Тамэ і Прынсіпі
1975-10-1010 кастрычніка 1975   Папуа — Новая Гвінея
1975-11-1212 лістапада 1975   Каморы
1975-12-044 снежня 1975   Сурынам
1976-09-2121 верасня 1976   Сейшэльскія Астравы
1976-12-011 снежня 1976   Ангола
1976-12-1515 снежня 1976   Самоа
1977-09-2020 верасня 1977   В’етнам
1977-09-2020 верасня 1977   Джыбуці
1978-09-1919 верасня 1978   Саламонавы Астравы
1978-12-1818 снежня 1978   Дамініка
1979-09-1818 верасня 1979   Сент-Люсія

1980-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1980-08-2525 жніўня 1980   Зімбабвэ
1980-09-1616 верасня 1980   Сент-Вінсент і Грэнадзіны
1981-09-1515 верасня 1981   Вануату
1981-09-2525 верасня 1981   Беліз
1981-11-1111 лістапада 1981   Антыгуа і Барбуда
1983-09-2323 верасня 1983   Сент-Кітс і Невіс
1984-09-2121 верасня 1984   Бруней

1990-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
1990-04-2323 красавіка 1990   Намібія
1990-09-1818 верасня 1990   Ліхтэнштэйн
1991-09-1717 верасня 1991   КНДР
1991-09-1717 верасня 1991   Латвія
1991-09-1717 верасня 1991   Літва
1991-09-1717 верасня 1991   Маршалавы Астравы
1991-09-1717 верасня 1991   Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
1991-09-1717 верасня 1991   Рэспубліка Карэя
1991-09-1717 верасня 1991   Эстонія
1992-03-022 сакавіка 1992   Азербайджан
1992-03-022 сакавіка 1992   Арменія
1992-03-022 сакавіка 1992   Казахстан
1992-03-022 сакавіка 1992   Кыргызстан
1992-03-022 сакавіка 1992   Малдова
1992-03-022 сакавіка 1992   Сан-Марына
1992-03-022 сакавіка 1992   Таджыкістан
1992-03-022 сакавіка 1992   Туркменістан 12 снежня 1995 года была прынята (без галасавання[10]) Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН № 50/80, у якой ААН «прызнае і падтрымлівае абвешчаны Туркменістанам статус пастаяннага нейтралітэту»
1992-03-022 сакавіка 1992   Узбекістан
1992-05-2222 мая 1992   Боснія і Герцагавіна
1992-05-2222 мая 1992   Славенія
1992-05-2222 мая 1992   Харватыя
1992-07-3131 ліпеня 1992   Грузія
1993-01-1919 студзеня 1993   Славакія
1993-01-1919 студзеня 1993   Чэхія
1993-04-088 красавіка 1993   Паўночная Македонія
1993-07-2828 ліпеня 1993   Андора
1993-07-2828 ліпеня 1993   Манака
1993-07-2828 ліпеня 1993   Эрытрэя
1994-12-1515 снежня 1994   Палау
1999-09-1414 верасня 1999   Кірыбаці
1999-09-1414 верасня 1999   Науру
1999-09-1414 верасня 1999   Тонга

2000-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
2000-09-055 верасня 2000   Тувалу
2000-11-011 лістапада 2000   СР Югаславія
(цяпер —   Сербія)
2002-09-1010 верасня 2002   Швейцарыя
2002-09-2727 верасня 2002   Усходні Тымор
2006-06-2828 чэрвеня 2006   Чарнагорыя

2010-я гады

правіць
Дата ўступлення Дзяржава Каментарый
2011-07-1414 ліпеня 2011[1]   Паўднёвы Судан

Зноскі

  1. а б Рэспубліка Паўднёвы Судан стала 193-м дзяржавай — членам ААН // Вэб-сайт ААН
  2. Аднак, магчымасць уступіць у ААН адкладзена да вызначэння статусу гэтых тэрыторый і міжнароднага ўрэгулявання (Марока кантралюе прыбярэжную частку Заходняй Сахары, Ізраіль кантралюе Заходні бераг ракі Іардан).
  3. Дзяржавы — члены ААН. Пра членства
  4. Махмуд Абас перадаў Генеральнаму сакратару ААН заяўку пра прыём Палесціны ў члены Арганізацыі
  5. Генеральная Асамблея ААН 138 галасамі «за» падала Палесціне статус дзяржавы-назіральніцы пры ААН, якая не з'яўляецца яе членам
  6. Пра пастаянных назіральнікаў
  7. Канстытуцыя СССР у рэдакцыі 1 лютага 1944 года
  8. а б United Nations Member States (2006) (англ.). — Дзяржавы-члены ААН на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 17 лютага 2011.
  9. Agreement relating to Malaysia between United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland, Federation of Malaya, North Borneo, Sarawak and Singapore (англ.)(недаступная спасылка). — Пагадненне аб стварэнні Малайскай Федэрацыі на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 29 ліпеня 2010.
  10. "Рэзалюцыі 50-й сесіі (1995–1996 гады)"(недаступная спасылка). www.un.org. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 15 снежня 2012.

Спасылкі

правіць