Суб’ект міжнароднага права
Суб’екты міжнароднага права — удзельнікі міжнародных адносін, якія валодаюць міжнароднымі правамі і абавязкамі, ажыцяўляюць іх на аснове міжнароднага права і нясуць у неабходных выпадках міжнародна-прававую адказнасць.
Асноўнай адметнай рысай суб’ектаў міжнароднага права з’яўляецца юрыдычная здольнасць да самастойных юрыдычных дзеянняў, уключаючы стварэнне ўзгодненых міжнародна-прававых нормаў і незалежнага ажыццяўлення правоў і абавязкаў, усталяваных гэтымі нормамі[1].
Уласцівасці суб’ектаў
правіцьКалі прытрымлівацца класічнага погляду на разуменне суб’екта міжнароднага права, то сярод яго ўласцівасцяў можна вылучыць тры асноўныя[2]:
- Суб’ект міжнароднага права самастойна і аўтаномна можа ажыццяўляць юрыдычна значныя дзеянні, сярод якіх, у першую чаргу, можна вылучыць удзел у стварэнні міжнародна-прававых узгодненых нормаў.
- Суб’ект міжнароднага права незалежна ажыццяўляе правы і абавязкі, якія ўзніклі на аснове ўсталяваных міжнародна-прававых узгодненых нормаў.
- Суб’ект міжнароднага права таксама нясе міжнародную адказнасць за невыкананне міжнародных абавязкаў.
Аднак існуюць таксама іншыя пункты гледжання, паводле якіх суб’ектам міжнароднага права можа з’яўляцца любы суб’ект, які нясе правы і абавязкі, якія зыходзяць з міжнародна-прававых узгодненых нормаў[3]. Тым самым да суб’ектаў міжнароднага права можна аднесці і прыватных асоб (фізічных асоб, юрыдычных асоб, транснацыянальныя карпарацыі). Аднак з агульнапрынятага пункту гледжання суб’ектамі міжнароднага права прызнаюцца толькі тыя ўтварэнні, якія ствараюць прававыя нормы[4]. Пытанне пра фізічных асоб як суб’ект міжнароднага права дагэтуль з’яўляецца спрэчным[5].
Віды суб’ектаў
правіцьІснуе некалькі класіфікацый суб’ектаў міжнароднага права[6]:
Паводле сваёй прыроды:
- Асноўныя суб’екты:
- Вытворныя суб’екты:
- Міжнародныя міжурадавыя арганізацыі (ААН)
- Дзяржавападобныя ўтварэнні (Святы Прастол, Мальтыйскі ордэн)
Асобна вылучаюцца:
- Народы, якія змагаюцца за незалежнасць
- Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі (Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа[7],Міжнародная Федэрацыя Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца[8]).
- Суб’екты федэрацый і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўнітарных дзяржаў[9].
Паводле характару дзейнасці:
- Праваўстаноўчыя
- Праваўжывальныя (прыватныя асобы)
Паводле галін міжнароднага публічнага права:
- Суб’екты права міжнароднай адказнасці
- Суб’екты міжнароднага эканамічнага права
- Суб’екты міжнароднага гуманітарнага права
- Суб’екты права консульскіх зносін
- Суб’екты права дыпламатычных адносін і інш.
Міжнародная правасуб’ектнасць
правіцьПрававы статус суб’екта міжнароднага права вызначаецца яго правасуб’ектнасцю, якая, увогуле плане, складаецца з:
- Асноўныя агульнасуб’ектныя правы, уласцівыя ўсім суб’ектам міжнароднага права:
- права ўзаемадзейнічаць з іншымі суб’ектамі міжнароднага права (праз заключэнне міжнародных дагавораў і пагадненняў, удзел у міжнародных канферэнцыях)
- права абароны сваіх правоў спецыяльна прадугледжанымі сродкамі юрыдычнай абароны (напрыклад, праз Міжнародны суд ААН)
- здольнасць рэалізацыі сваіх правоў і выкананні абавязкаў, ускладзеных на суб’ект права
- Правы і абавязкі, уласцівыя пэўным відам суб’ектаў міжнароднага права:
- здольнасць складаць дагаворы і добрасумленна выконваць іх нормы, а таксама вынікаць прынцыпам міжнароднага права
- здольнасць быць членам міжнародных арганізацый
- здольнасць удзельнічаць у працы міжнародных канферэнцый
- здольнасць мець свае прадстаўніцтвы (дыпламатычныя і консульскія).
- Міжнародныя арганізацыі (Вызначаецца статутам арганізацыі і іншымі ўстаноўчымі дакументамі):
- права заключаць міжнародныя дагаворы
- права на ўдзел у міжнародных адносінах пасродкам усталявання адносін з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі
- права карыстацца прывілеямі і імунітэтамі, дадзенымі як арганізацыі, так і яе супрацоўнікам
- права разглядаць спрэчкі паміж удзельнікамі, а ў некаторых выпадках, і з дзяржавамі, якія не ўдзельнічаюць у гэтай арганізацыі ;
- права ўжываць санкцыі пры парушэнні міжнародных абавязацельстваў[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Международное право: учебник / Отв. ред. Г. В. Игнатенко и О. В. Тиунов. — М.: Норма: Инфра-М, 2010. С.67
- ↑ Игнатенко, Тиунов 2010, с. 52.
- ↑ Игнатенко, Тиунов 2010, с. 91.
- ↑ Международное публичное право:Проблемно-тематический курс. МИЭП, Москва 1998 г.
- ↑ Большой юридический словарь. — М.: Инфра-М. А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А. Я. Сухарева. 2003.
- ↑ Игнатенко, Тиунов 2010, с. 47-51.
- ↑ Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. — Сайт МЗС Расіі
- ↑ Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай Федэрацыяй Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца аб статусе Прадстаўніцтва Міжнароднай Федэрацыі Грамадстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Рэспубліцы Беларусь.
- ↑ К. А. Бекяшев — Международное публичное право — М.: Проспект, 1998. с. 99 Архівавана 1 лютага 2014.
- ↑ Международное право: учебное пособие. Бирюков П. Н. — М. 2002. с.28
Літаратура
правіць- Международное право / Отв. ред. Г. В. Игнатенко и О. В. Тиунов. — 5-е изд., перераб. и доп.. — М.: Норма: ИНФРА-М, 2010. — 783 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-16-004137-7.