Арабскім светам (араб. العالم العربي‎‎) прынята абагульнена зваць арабскія краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, а таксама краіны Усходняй Афрыкі, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаў і маюць арабскую мову у якасці адной з афіцыйных. Арабскі свет складаецца з 23 краін[заўв 1] з сукупным насельніцтвам каля 345 млн чалавек і агульнай плошчай прыблізна 13 мільёнаў квадратных кіламетраў, што робіць яго другой па плошчы пасля Расіі геалінгвістычнай адзінкай у свеце.

Ліга арабскіх дзяржаў
Ліга арабскіх дзяржаў

Ніжэй даецца пералік краін, якія прынята ўключаць у арабскі свет.

Дзяржава Тэрыторыя
(км²)
Насельніцтва
(чал.)
Сталіца
  Алжыр 2 382 741 33 769 668 Алжыр
  Бахрэйн 695 718 321 Манама
  Джыбуці 22 000 476 703 Джыбуці
  Егіпет 997 739 81 713 520 Каір
  Заходняя Сахара[заўв 2] 252 120 393 831 Эль-Аюн
  Емен 536 869 23 013 376 Сана
  Іарданія 97 740 6 173 579 Аман
  Ірак 435 317 28 221 180 Багдад
  Катар 11 437 824 789 Доха
  Каморы 2 170 798 000 Мароні
  Кувейт 17 818 2 596 799 Эль-Кувейт
  Ліван 10 452 3 971 941 Бейрут
  Лівія 1 775 500 6 173 579 Трыпалі
  Маўрытанія 1 030 700 3 364 940 Нуакшот
  Марока 458 730 34 343 220 Рабат
  Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 77 700 4 621 399 Абу-Дабі
  Аман 212 457 3 311 640 Маскат
  Дзяржава Палесціна[заўв 3] 6 257 3 907 883
  Саудаўская Аравія 1 960 582 28 146 656 Эр-Рыяд
  Сірыя 185 180 19 747 586 Дамаск
  Самалі 637 657 9 800 000 Магадзіша
  Судан 1 866 068 30 894 000 Хартум
  Туніс 163 610 10 383 577 Туніс

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Уключаючы 2 дзяржавы, не прызнаваныя большасцю дзяржаў свету.
  2. Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка прызнана 51 дзяржавамі свету. Яна не ўваходзіць у Лігу арабскіх дзяржаў і прызнаецца не ўсімі яе членамі. Большая частка тэрыторыі Заходняй Сахары знаходзіцца пад кантролем Марока.
  3. Дзяржава Палесціна прызнаецца ад 128 да 129 дзяржавамі, у тым ліку ўсімі арабскімі краінамі і ўсімі членамі Лігі арабскіх дзяржаў.