Макі Сал (нар.11 снежня1961 г.) — сенегальскі палітык, прэзідэнт Сенегала з красавіка 2012 года. Пры прэзідэнце Абдулае Вадзе, Макі Сал быў прэм’ер-міністрам Сенегала з красавіка 2004 па чэрвень 2007 года, і кіраўніком Нацыянальнай асамблеі Сенегала з чэрвеня 2007 па лістапад 2008 года. Таксама ён быў двойчы мэрам горада Фацік: з 2002 па 2008 год і з красавіка 2009 года.
Сал быў даўнім сябрам Сенегальская дэмакратычнай партыі (СДП). Пасля канфлікту з Вадам, ён быў зняты з пасады прэзідэнта Нацыянальнага Сходу ў лістападзе 2008 года, пасля чаго Макі Сал заснаваў сваю ўласную партыю і далучыўся да апазіцыі. Атрымаўшы другое месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў 2012 года, ён атрымаў падтрымку іншых кандыдатаў ад апазіцыі і атрымаў перамогу над Вадам ў другім туры галасавання, які адбыўся 25 сакавіка 2012 года.