Фульбэ
Фульбэ (саманазва: Fulɓe), таксама пёль (фр.: Peul), фулані, філані (хаўса: Fulani,Hilani), фула, фуль (парт.: Fula), фульфульдэ, фелата, фуланке — народ у Нігерыі, Гвінеі, Сенегале, Малі, Камеруне, Нігеры, Буркіна-Фасо, Гвінеі-Бісау, Беніне і інш. Агульная колькасць 18,2 млн.чалавек.
Фульбэ Fulɓe | |
Агульная колькасць | 18,2 млн |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Заходняя Афрыка |
Мова | фульбэ |
Рэлігія | анімізм, політэізм, іслам |
Блізкія этнічныя групы | серэр |
Адносяцца — частка да негрскай расы вялікай негроіднай расы, частка да пераходных груп Заходняга Судана. Гавораць на мовах фула або фульбэ, або фуль заходне-атлантычнай падгрупы нігера-кангалезскай групы конгакардафанскай сям'і. Дыялекты: барора, фуберэ, фута джалон, пулар масіна. Распаўсюджана таксама французская мова.
Пісьменнасць на аснове лацініцы. Фульбэ — пераважна мусульмане-суніты.
Літаратура
правіць- Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.487-488