Хімічнае злучэнне

Хімічнае злучэнне — рэчыва, якое складаецца з хімічна звязаных атамаў двух або болей элементаў[1]. Некаторыя простыя рэчывы таксама могуць разглядацца як хімічныя злучэнні, калі іх малекулы складаюцца з атамаў, злучаных кавалентнай сувяззю (азот, кісларод, ёд, бром, хлор, фтор, меркавана астат). Склад хімічнага злучэння запісваецца ў выглядзе хімічных формул, а будова часта паказваецца структурнымі формуламі.

Будова малекулы метанола

Звычайна, структурнай адзінкай хімічнага злучэння з’яўляецца малекула, хімічны склад і будова якой можа вызначацца пэўнай хімічнай формулай. Аднак, у цвёрдацельным стане хімічныя сувязі паміж атамамі розных хімічных элементаў перабудоўваюцца, і, нягледзячы на тое, што цвёрдацельнае рэчыва мае аднолькавы хімічны склад са сваёй газападобнай формай, асобныя малекулы ў ёй не захоўваюцца.

Звычайна хімічныя злучэнні падпарадкоўваецца закону пастаянства складу і закону кратных адносін. Аднак вядомыя і злучэнні пераменнага складу (берталіды), напрыклад:

PaO2,18—PaO2,21.

Хімічныя злучэнні атрымліваюць у выніку хімічных рэакцый. Складаныя рэчывы могуць раскладацца з утварэннем некалькіх іншых рэчываў. Утварэнне хімічных злучэнняў суправаджаецца вылучэннем (экзатэрмічная рэакцыя) або паглынаннем (эндатэрмічная рэакцыя) энергіі. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці хімічных злучэнняў адрозніваюцца ад уласцівасцей рэчываў, з якіх яны атрыманы. Хімічныя злучэнні падзяляюцца на неарганічныя і арганічныя. Вядома больш за 100 тысяч неарганічных і больш за 3 мільёны арганічных злучэнняў. Кожнае хімічнае злучэнне, якое апісана ў літаратуры, мае ўнікальны ідэнтыфікатар — CAS-нумар.

Злучэнне можа быць такім, як вада, калі сувязь утрымліваецца дзякуючы агульнай пары электронаў, гэта значыць існуе кавалентная сувязь, або іоннай, калі сувязь утвараецца дзякуючы прыцягненню процілеглых зарадаў, як хларыд натрыю. Злучэнні могуць быць розных фізічных станаў — цвёрдага, вадкасці, газу або плазмы. Яны могуць распадацца да меншых злучэнняў або да атамаў пры пэўных тэмпературах.

Складаныя рэчывы:

Закон пастаянства саставу

правіць

Закон пастаянства саставу, сфармуляваны французскім хімікам Жазэфам Луі Прустам каля 1800 года, сцвярджае, што элементны састаў хімічнага злучэння заўсёды аднолькавы[2]. Напрыклад, чыстая вада заўсёды складаецца з 11 % вадароду і 89 % кіслароду паводле масы[3].

Такім чынам, хімічныя ўласцівасці злучэння не залежаць ад таго, ці было яно атрымана ў лабараторыі або ўтварылася ў прыродзе натуральным чынам. Уласцівасці матэрыялаў адрозніваюцца толькі тады, калі яны складаюцца з розных рэчываў або маюць розную ступень чысціні[4].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Brown 2011, с. 7
  2. Brown 2011, с. 10
  3. Brown 2011, с. 8
  4. Brown 2011, с. 10

Літаратура

правіць
  • Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.

Спасылкі

правіць