Ганс Хрысціян Эрстэд

Ганс Хрысціян Эрстэд, таксама Ханс Крысціян Эрстэд[7] (дацк.: Hans Christian Ørsted, 14 жніўня 1777 — 9 сакавіка 1851) — дацкі навуковец, фізік, даследчык з’яў электрамагнетызму.

Ганс Хрысціян Эрстэд
дацк.: Hans Christian Ørsted
Дата нараджэння 14 жніўня 1777(1777-08-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1851(1851-03-09)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Inger Birgitte Ørsted[d]
Дзеці Karen Scharling[d] і Albert Nicolai Ørsted[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер, фармацэўт
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар Універсітэт Капенгагена
Навуковы кіраўнік Jacob Baden[d] і Johann Wilhelm Ritter[d][5]
Вядомыя вучні Christopher Hansteen[d][6] і Carl Holten[d][6]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады

правіць

Нарадзіўся 14 жніўня 1777 г. у маленькім гарадку Рудкёбінге, размешчаным на дацкім востраве Лангелан. Яго бацька быў аптэкарам, грошай у сям’і не было. Пачатковую адукацыю браты Ханс Крысціян і Андэрс атрымлівалі дзе прыйдзецца: гарадскі цырульнік вучыў іх нямецкай, яго жонка — дацкай; пастар маленькай царквы навучыў іх правілам граматыкі, пазнаёміў з гісторыяй і літаратурай; каморнік навучыў складанню і адніманню, а прыезджы студэнт упершыню распавёў ім аб уласцівасцях мінералаў.

З 12 гадоў Ханс дапамагае свайму бацьку ў аптэцы. Тут ён пачынае цікавіцца натуральнымі навукамі і вырашае паступаць ва ўніверсітэт.

Вучоба ў Капенгагенскім універсітэце

правіць
 
Hans Christian Ørsted, Der Geist in der Natur, 1854

Універсітэт у сталіцы Даніі Капенгагене быў заснаваны яшчэ ў 1478 г., але агульнаадукацыйная культура яго была яшчэ вельмі нізкая. Дастаткова сказаць, што з пачатку XVIII стагоддзя кафедра фізікі ў ім была ліквідаваная з той мэтай, каб узмацніць курс багаслоўя.

У 1794 г. (17 гадоў) Эрстэд у якасці абітурыента выязджае ў Капенгаген і цэлы год рыхтуецца да іспытаў, якія затым паспяхова вытрымлівае. Яго брат рушыў услед за ім у Капенгаген і вывучаў там юрыспрудэнцыю. Падчас вучобы Эрстэд займаецца практычна ўсімі магчымымі дысцыплінамі. Залатая медаль універсітэта была прысуджана яму за эсэ «Межы паэзіі і прозы».

Зноскі

  1. а б Hans Christian Orsted // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hans Christian Ørsted // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Эрстед Ханс Кристиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Эрстед, Ганс Христиан // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 20 жніўня 2018.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 18, кн. 1, Мн., 2004, С. 154.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 154. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).