Аб’ём
Аб’ём — колькасная характарыстыка прасторы, якуе займае цела або рэчыва. Аб’ём цела або ёмістасць сасуду вызначаецца яго формай і лінейнымі памерамі. З паняццем аб’ёму цесна звязана паняцце ёмістасць, гэта значыць аб’ём унутранай прасторы сасуду, пакавальнай скрыні і г. д. Словам ёмістасць пазначаюць таксама сасуды.

Аб'ём | |
---|---|
Размернасць | L3 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | м3 |
СГС | см3 |
Заўвагі | |
скалярная велічыня |
Адзінка аб’ёму ў СІ — кубічны метр — адносіцца не да асноўных, а да вытворных ад даўжыні, бо можа быць прадстаўлена як даўжыня (метр) у трэцяй ступені. Адзін кубічны метр гэта аб’ём куба, кожны з кантаў якога мае даўжыню ў адзін метр[1]. З дапамогай прыставак могуць быць утвораны кратныя і дзельныя велічыні, такія як кубічны сантыметр (адна мільённая кубічнага метра). Для кубічнага дэцыметра часта ўжываецца альтэрнатыўная назва — літр. Адзін літр складаецца з тысячы мілілітраў (кубічных сантыметраў). Па-за сістэмай СІ ўжываюцца такія адзінкі аб’ёму як напрыклад галон і барэль. У кулінарыі часта выкарыстоўваюцца спецыфічныя адзінкі аб’ёму, такія як чайная лыжка, сталовая лыжка і шклянка.
Слова «аб’ём» таксама ўжываюць у пераносным значэнні для пазначэння агульнай колькасці або бягучай велічыні. Напрыклад, «аб’ём попыту», «аб’ём памяці», «аб’ём працы».
У выяўленчым мастацтве аб’ёмам завецца ілюзорная перадача прасторавых характарыстак адлюстраванага прадмета мастацкімі метадамі.
Вылічэнне аб’ёму
правіцьМатэматычна
правіцьУ агульным выпадку матэматычна аб’ём цела вылічаецца па наступнай інтэгральнай формуле:
- ,
дзе — характарыстычная функцыя геаметрычнай вобраза цела.
Для шэрагу целаў з простай формай зручнейшым з’яўляецца выкарыстанне адмысловых формул. Напрыклад, аб’ём куба з даўжынёй боку, роўнай a, роўны .
Праз шчыльнасць
правіцьАб’ём знаходзіцца па формуле:
Меры аб’ёму вадкасці
правіць- 1 л = 1,76 пінты = 0,22 галона.
Англійскія пазасістэмныя
правіцьАнтычныя пазасістэмныя
правіць- катыла = 0,275 л
Старажытнаяўрэйскія
правіць- эйфа = 24 883 см³
- омер = 1/10 эйфы
Расійскія пазасістэмныя
правіцьМеры сыпкіх рэчываў
правіцьАнглійскія пазасістэмныя
правіцьРасійскія пазасістэмныя
правіць- Паўасьміна = 26,238 л
- Гарнец = 3,2798 л
Прылады вымярэння
правіцьДля вымярэння і пераносу пэўнага аб’ёма рэчываў існуюць адмысловыя прыборы. Некаторыя з іх адмяраюць сталы аб’ём, а іншыя маюць шкалу і могуць адмяраць розны аб’ём рэчыва.
Пераносяць пераменны аб’ём:
Пераносяць сталы аб’ём:
Змяшчаюць сталы аб’ём:
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Brown 2011, с. 17.
Літаратура
правіць- Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.